08 Января 2019

Продолжается благотворительная кампания «Ёлка желаний»

gazeta
  • 641

 Да 16 студзеня прадоўжыцца дабрачынная кампанія “Елка жаданняў” па зборы цацак, адзення, абутку, пісьмовых, спартыўных і бытавых прылад, прадуктаў.

Ахвяраванні можна пералічыць праз сістэму АРІП і з дапамогай СМС-паведамленняў. У першым выпадку выберыце пункт “Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні”, затым “Дапамога дзецям, дарослым”, “Беларускі Чырвоны Крыж”, “Віцебская абласная арганізацыя БТЧК”, “Дабрачынныя ўзносы”, увядзіце нумар акцыі — 2028, пры жаданні імя і прозвішча.


З мабільнага тэлефона адпраўце тэкст “1472 2028 СУМА” (укажыце памер) на кароткі нумар 553. Абавязкова стаўце прабелы паміж кодамі і сумай.


Дзякуючы вам дапамогу атрымаюць сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, шматдзетныя, няпоўныя, прыёмныя і апякунскія сем’і. Маюць патрэбу ў гэтым адзінокія пажылыя, людзі старэйшага ўзросту з інваліднасцю, або якія знаходзяцца ў сацыяльных установах.
Запрашаем юрыдычных асоб далучыцца да дабрачыннай кампаніі. Разам мы многае зможам!

Фота для інтэрнэта.
Галіна ЖЭЛАНАВА, старшыня
Віцебскай абласной арганізацыі БТЧК.

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Осмотрели праздничное убранство Миор

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]