26 Декабря 2015

Проблемы населённых пунктов

gazeta
  • 654
Проблемы населённых пунктовУ Завуцці, як і ў іншых населеных пунктах, мясцовых жыхароў турбуюць некаторыя праблемы. 
На вуліцы, дзе размаўляю з выпадковымі сустрэчнымі, вельмі ўхабістая дарога.  Калісьці тут ляжаў ладны асфальт, ды разбіты сельгастэхнікай. 
—Харошага б гравію сюды,—разважаюць субяседнікі. 

—У 2013-м падсыпалі ўсю вёску, летась—пэўныя ўчасткі. На наступны год бюджэт на падсыпку вуліц не закладзены. Самаабкладаннем вырашыць гэтую сітуацыю складана, бо трэба нямала фінансаў. Жыхары самі разбіваюць дарогі трактарамі,—тлумачыць старшыня Завуццеўскага сельсавета Валянціна Буёнак. 

Наступнае пытанне непакоіць многіх. Закрылі пошту. Пяць разоў на тыдзень прыязджае поштамабіль, але супрацоўнік толькі прымае заяўкі, а плацяжы робіць пасля абслугоўвання аддзялення. Даводзіцца цярпліва чакаць, пакуль, напрыклад, папоўніцца баланс мабільнага тэлефона. 
—Людзі прывыклі, каб грошы паступалі неадкладна. Прыходзіцца пацярпець гадзіну-дзве,—гаворыць Валянціна Буёнак.
Яшчэ адзін клопат—пашкоджаныя трубы водаправода і як вынік—адсутнасць бытавых умоў на некаторых участках. 

Проблемы населённых пунктов—Водаправод на балансе ААТ "Папшулі", таму таварыства аплачвае паслугі самастойна. Астатнія карыстаюцца за кошт гаспадаркі, акрамя жыхароў новых дамоў з лічыльнікамі. Старыя непрыдатныя трубы мяняць фінансава складана, тым больш наўрад ці старэнькія адзінокія людзі, якія пераважна жывуць на "абязводжаных" участках, бытавую выгоду падвядуць у дом,—дае каментарый старшыня сельсавета.  
Не задавальняе рэдкае курсіраванне аўтобусаў. Дыспетчар аўтобуснага філіяла Таццяна Леановіч паведамляе: 

—Калі ў нас была свая база, планавалі маршруты самі. Цяпер жа падначалены Полацку. Таму з Завуцця ў Міёры можна дабрацца ў панядзелак, сераду, суботу і нядзелю. Вольнага часу ў райцэнтры—каля чатырох гадзін. У іншыя дні таксама курсіруе гэты ж аўтобус "Міёры-Папшулі", але па іншым маршруце. Раней штодзень хадзіў праз Завуцце. Полацкае кіраўніцтва палічыла цяперашні ход найбольш прыдатным. 
Асартыментам сельскага магазіна задаволены, а вось яго будыніна зусім не вабіць. 

—Літаральна на днях адрамантавалі падлогу. Хутка пакладзём лінолеум. Плануем фарбаваць магазін знутры і звонку. Але гэта вясной,—тлумачыць намеснік старшыні спажыўтаварыства Ірына Федуковіч. 
Людзям хочацца не мець вялікіх патрэб, жыць ва ўтульным месцейку. На бытавы дабрабыт свайго населенага пункта мае права кожны чалавек. Некага не задавальняе нічога, іншым падабаецца ўсё. Някепскі паказчык—залатая сярэдзіна.

Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

← Предыдущая

Миорскую центральную районную библиотеку посетили ученики СШ № 2

Назад к списку
Следующая →

Судьба Инны Федоровны Пачопка

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]