11 Декабря 2025

Ярмарка целевой подготовки прошла в Новопогостской СШ имени Г. Цитовича для учащихся 8-11 классов

gazeta
  • 880

 Дапамагчы моладзі ў прафесійным самавызначэнні і працаўладкаванні. У гэтым галоўная задача Кірмашу мэтавай падрыхтоўкі. Мерапрыемства прафарыентацыйнай скіраванасці прайшло ў Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча для вучняў 8-11 класаў. У ім прынялі ўдзел бацькі навучэнцаў, а таксама старшакласнікі і педагогі з Чапукоўскай СШ і Павяцкай СШ імя В. Бабічава.

На сустрэчу са школьнікамі завіталі выкладчыкі сельскагаспадарчай і акадэміі ветэрынарнай медыцыны, аграрнага каледжа, студэнты Полацкага медкаледжа, супрацоўнікі Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Госці падрабязна распавялі пра спецыфіку навучання і адметнасці кожнай з навучальных устаноў, пра асаблівасці прыёмнай кампаніі – 2026. Акцэнтавалі ўвагу на перавагах мэтавай падрыхтоўкі.

Урач Ілья Сухараў пазнаёміў з асаблівасцямі работы ў аддзяленні рэанімацыі. Старшая медсястра Святлана Карпеза паведаміла, якія кадры патрэбны ў раённай бальніцы.

Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай. Старшакласнікі ўбачылі, колькі дарог перад імі адкрыта. Дзецям заўважылі, што важна не толькі тое, кім яны стануць, але і тое, як будуць змяняць свет вакол сябе.Марыя МАЛЯЎКА, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

← Предыдущая

Школа раннего развития в Миорах провела творческий выпускной для детей

Назад к списку
Следующая →

Благотворительную акцию "Елка желаний" с 1 декабря по 15 января проводит Белорусский Красный Крест

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]