Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации
Происшествия: Вы наверняка их пробовали: в Беларуси запретили популярные роллы
Актуально: Школы и гимназии Беларуси начинают прием детей в первые классы
Актуально: Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
З верасня бягучага года ў Беларусі праводзіцца маштабнае мерапрыемства, фармат якога разлічаны на ўдзел шырокага кола маладых людзей і накіраваны на актыўнае ўключэнне іх у рашэнне сацыяльна-эканамічных, культурных, дзелавых, экалагічных і іншых праблем, а таксама акумуляванне ідэй у сферы моладзевай палітыкі, рэалізацыю ідэй.
Гаворка ідзе пра адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня", ініцыятарам якога пры падтрымцы Міністэрства адукацыі выступіла грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ў межах падрыхтоўкі да 42-га з'езда сваёй арганізацыі.
Мерапрыемствы праекта пройдуць паэтапна: з верасня да канца кастрычніка яны ахопліваюць раённы і гарадскі ўзроўні, у лістападзе пяройдуць на абласны, у снежні — на рэспубліканскі.
Кола ўзнятых пытанняў — ад глабальных да асобасных: як зрабіць жыццё маладога пакалення беларусаў духоўна насычаным, супрацьстаяць шкодным звычкам, развіць і рэалізаваць на карысць краіны творчы і навуковы патэнцыял моладзі і г.д.
Фармат адкрытага дыялогу прадугледжвае правядзенне сустрэч з вядомымі людзьмі, грамадскімі дзеячамі, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання і міжнароднай супольнасці, онлайн-семінараў, веб-канферэнцый, апытанняў і інш.
Асноўная інфармацыя пра мерапрыемства размешчана на галоўнай старонцы інтэрнэт-сайта ГА "БРСМ" www.brsm.by у раздзеле "Галоўныя навіны". Да ўдзелу ў "Адкрытым дыялогу" запрашаюцца ўсе маладыя грама-дзяне Беларусі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй!
Арына БАРКОЎСКАЯ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.