12 Апреля 2021

Бригада взаимопомощи "Талака" из Миорского ТЦСОН спешит на помощь пожилым людям

gazeta
  • 517

 Рабіць дабро здольны кожны. У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН трэці год дзейнічае брыгада ўзаемадапамогі «Талака». Наведвальнікі і валанцёры аддзялення дапамагаюць спраўляцца з бытавымі клопатамі людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

 

Нядаўна актывісты аддзялення скіраваліся ва Узмёны да інваліда па зроку Сафіі Гуз. Трэба было паклеіць шпалеры. Справіліся за чатыры гадзіны. Прычым паспелі яшчэ дэкарыраваць шафу і прыбраць на падворку. Гаспадыня аддзячыла памочнікам сытным абедам і пульхнымі дамашнімі булачкамі на дэсерт.

 
– Мы не перастаём здзіўляцца нашай Сафіі. Падчас візіту засталі яе на кухні за замешваннем цеста. Проста загадка, як невідушчы чалавек можа гатаваць, не прасыпаўшы ні грама мукі, – гаворыць спецыяліст па сацыяльнай рабоце Марына Кайнарава. – Нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці Сафія захоўвае бадзёрасць духу, умее падтрымаць іншых. Нашы падапечныя з радасцю ехалі да яе.

 
Адрасы дапамогі ў «Талакі» розныя. План добрых спраў складаюць паквартальна, у выпадку неабходнасці яго дапаўняюць.

 
– Наша брыгада ўтварылася, так бы мовіць, не штучна, яе выклікала жыццёвая сітуацыя, – расказвае загадчык аддзялення Таццяна Шульга. – Маладая жанчына, інвалід ІІ групы, засталася без жылля: гаспадыня, у якой яго здымала, загадала з’ехаць. Дах над галавой мы ёй знайшлі, спатрэбілася дапамога ў пераездзе, і тут прыйшлі на выручку нашы падапечныя. Самі прапанавалі перавезці рэчы. Затым дровы ёй складалі. Так мы ўпэўніліся, што можам дапамагаць і быць  карыснымі для іншых. Гэта натхніла на новыя справы.

 
За два з паловай гады брыгада ўзаемадапамогі зрабіла нямала. Адзінокай пажылой жанчыне склалі брыкет, перавезлі на новае месца жыхарства інваліда І групы, некалькі разоў рабілі генеральную ўборку ў дамах сваіх таварышаў, ускапвалі вясной агароды і збіралі ўвосень ураджай.

 
Узначальвае «Талаку» валанцёр Анастасія Кулянок. Актыўнічаюць у добрых справах Дзмітрый Віткоўскі, Максім Жугар, Юрый Рынкевіч, Юрый Савуць, Наталля Дубік, Ігар Шук. Не раз дапамагаў Аляксандр Наркевіч. Разам з валанцёрамі і падапечнымі бяруцца за работу супрацоўнікі аддзялення.

 
Як заўважае загадчык Таццяна Шульга, удзельнікі брыгады ніякай работы не баяцца і ахвотна далучаюцца да клопатаў.
– Прыемна рабіць іншым дабро. Асабліва, калі чалавек адзінокі, – гаворыць Максім Жугар.
– Сёння ты дапаможаш, а заўтра – табе, – дадае Юрый Савуць.

 
– Калі хочаш дапамагаць, то чаму б гэта не зрабіць, – разважае Дзмітрый Віткоўскі.
У камандзе работа ідзе весела і хутка. Прыносіць радасць і тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, і тым, хто яе аказвае.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял прадастаўлены аддзяленнем ТЦСАН. 

← Предыдущая

Жюри оценит работу, эрудицию, артистизм. В Беларуси стартует конкурс молодых женщин из профактива

Назад к списку
Следующая →

На Миорщине начались активные работы по благоустройству

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]