Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: В Доме прессы обсудили современные методы ранней диагностики и профилактики онкологии
Профилактика: 13 ноября ГАИ проведет профилактическое мероприятие «Пешеходный переход - территория дисциплины!»
Профилактика: С 12 по 22 ноября состав ГАИ переведен на усиленный вариант несения службы
Общество: Megatop выпустил первый обувной адвент-календарь к Новому году
Экономика: Витебская область продолжает сохранять положительную динамику финансовых результатов
У кастрычніку нашы прыёмныя маці наведваліся на Верхнядзвіншчыну. Абмяняліся вопытам з калегамі, наведалі мясцовыя славутасці. Весела і кранальна прайшла сустрэча «Усмешкай маці свет сагрэты».
Прыёмныя маці Міёршчыны і Верхнядзвіншчыны атрымалі падзякі за сваю нялёгкую працу ад спецыялістаў аддзелаў па адукацыі, сацыяльна-педагагічных цэнтраў. Краналі да слёз канцэртныя нумары выхаванцаў прыёмных сем’яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, артыстаў Верхнядзвінскага цэнтра культуры і народнай творчасці, удзельнікаў ансамбля «Лыжкары» аддзялення дзённага знаходжання пажылых і інвалідаў.
Зрабілі пешаходную экскурсію па Верхнядзвінску. Аказалася, у суседнім райцэнтры шмат знакавых месц. У самым маладым гісторыка-краязнаўчым музеі Віцебскай вобласці, заснаваным у 2015 годзе, упэўніліся, што беларусам ёсць кім і чым ганарыцца. У ліку знакамітых людзей ураджэнцы Верхнядзвіншчыны: мастак, акадэмік жывапісу Ісаак Аскназі, географ і даследчык Сібіры Іван Чэрскі, этнограф Ігнацій Храпавіцкі.
Пасля прагулкі па горадзе бліжэй пазнаёміліся за чаяпіццем. Адчувалі сябе як даўнія сябры. Дзяліліся радасцямі і перамогамі, вырашалі праблемы, жартавалі, удзельнічалі ў псіхалагічных гульнях. Панавала цёплая шчырая атмасфера, гучаў вясёлы смех. Прыёмныя мамы прыйшлі да высновы, што ў іх шмат агульнага. Галоўнае – любоў да дзяцей, жаданне падзяліцца цяплом сваёй душы з тымі, хто застаўся без апекі бацькоў.
Сустрэча падкрэсліла важнасць пашырэння зносін: разам можна вырашаць многія праблемы, дзяліцца радасцю, адчуваць, што працу прыёмнай маці шануюць і паважаюць. Удзельнікі абмяняліся адрасамі і сувенірамі.
Спецыялісты раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і прыёмныя бацькі выказваюць удзячнасць сектару спорту і турызму райвыканкама за прадастаўлены транспарт, райкаму прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі – за сродкі на арганізацыю салодкага стала.
Асобная ўдзячнасць дырэктару Верхнядзвінскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Дзіне Максуль за цёплы прыём.
Фота прадастаўлена СПЦ.
Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ, загадчык аддзела
раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.