Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» з 19 снежня па 23 лютага праходзіць у Мінску. Маштабны культурна- асветніцкі праект дазваляе па-новаму паглядзець на нашу краіну, яе шлях і будучыню. На працягу тыдня знаёмілі гасцей выставы з турыстычным патэнцыялам Міёрскага раёна прадстаўнікі турінфацэнтра.
– «Мая Беларусь» – гэта не проста выстава, гэта падарожжа па краіне! Мноства экспазіцый аб’ядноўваюць сучасныя тэхналогіі, візуальныя інсталяцыі і рэальныя дасягненні ў самых розных сферах: ад індустрыі і навукі да культуры і турызму, – апісвае выставу дырэктар турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Міёрскага раёна Алена Жук. – Нашай задачай было не проста расказаць аб прыгажосці і магчымасцях Міёршчыны, але і натхніць наведвальнікаў выставы на падарожжа ў наш унікальны куточак Беларусі.
Важнасць праекта для краіны і яго ролю ў фарміраванні пазітыўнага іміджу Беларусі як сучаснай дзяржавы, якая развіваецца, падкрэсліў візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Стэнд Міёрскага раёна прыцягваў увагу шматлікіх наведвальнікаў. З захапленнем знаёміліся з нашым краем, вывучалі славутасці, будавалі планы падарожжаў па турыстычных маршрутах, удзельнічалі ў інтэрактывах.
– Традыцыйна інтарэс выклікала балота Ельня, а цяпер яшчэ сталі цікавіцца вадаспадам і горадам Дзісна. Здзіўляліся, што ў Дзісне ёсць паром (у Беларусі іх усяго каля 20, прычым большая частка закансервавана) і стогадовы мост. Пыталіся пра дзісненскі музей і яго экспазіцыі, – дзеліцца суразмоўніца.
Па словах Алены Жук, добра разыходзіліся інфармацыйныя буклеты. У адной з гульняў, сэнс якой суаднесці названыя па-беларуску прадметы з карцінкай, удзельнічалі іншаземцы. Паспяхова – угадалі амаль усё. Хто зусім не знаёмы з беларускай мовай, бралі карты Міёрскага раёна на англійскай.
Выстава стала пляцоўкай для знаёмстваў як з дасягненнямі нашай краіны, так і з калегамі з іншых рэгіёнаў, абмену вопытам. Прадстаўлялі развітыя накірункі. Напрыклад, брэсцкія спецыялісты рабілі акцэнт на гісторыка-культурны турызм. Міярчане пазіцыяніравалі экалагічны.
Мерапрыемства праходзіла ў актыўным рэжыме, часу на адпачынак амаль не было. Разам з тым паспелі крыху азнаёміцца з экспазіцыямі. Уразілі землякоў вялікагрузная тэхніка і робататэхніка, ацанілі хлебабулачныя вырабы віцебскіх вытворцаў. Адчулі гордасць за сваю краіну, свой рэгіён і яго жыхароў.
– Мне б хацелася больш пахадзіць, а каб разгледзець усё і тым больш па- ўдзельнічаць – на гэта спатрэбіцца цэлы дзень, – заўважыла Алена Жук.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота прадаставіў турінфацэнтр.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.