Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
У галаве не ўкладаецца. Так гавораць пра сітуацыі, якія немагчыма прыняць. Сярод іх – сексуальны гвалт, які ўчыняюць над дзецьмі ў сям’і. Айчым над падчарыцай, тата над дачкой, брат над сястрой. Падобныя выпадкі не выключэнне для нашага раёна. Сёлета ўзбуджана крымінальная справа па факце злачынства супраць палавой недатыкальнасці непаўналетняй. Пра вастрыню праблемы гутарым з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Аленай Пацеенак.
– Важна прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. На жаль, яна не страчвае актуальнасці, – заўважае Алена Уладзіміраўна і прыводзіць лічбы: – Па інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, у мінулым годзе ад злачынстваў супраць палавых свабоды і недатыкальнасці прызнаны пацярпелымі 689 непаўналетніх, сярод іх 123 у Віцебскай вобласці. У параўнанні з 2024-м колькасць дзяцей – ахвяр гвалту знізілася на 18,3 %. Выключэнне складаюць пацярпелыя ад распусных дзеянняў, іх паболела з 206 да 344. Значная частка злачынстваў учынена з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.
– Так, паняцце шырэй. Акрамя згвалтавання – аднаго з самых цяжкіх злачынстваў – да гэтай катэгорыі адносяцца гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, распусныя дзеянні. А таксама выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў. Што да апошняга, небяспека тоіцца ў сусветным сеціве. Вось прыклад: невядомая асоба вырабіла парнаграфічныя матэрыялы з выкарыстаннем непаўналетніх 2014 і 2016 гадоў нараджэння. Бацькі нават не падумаюць, што іх 9-ці або 11-цігадовае дзіця адсылае незнаёмцу свае інтымныя фота. Падобныя стасункі ў сацсетках прыводзяць да вымагальніцтва. Колькасць выяўленых фактаў за мінулы год у рэспубліцы вырасла з 12 да 15, у вобласці з двух да чатырох. У непаўналетніх патрабавалі грошы пад пагрозай распаўсюдзіць фота- і відэаматэрыялы інтымнага зместу, якія тыя самі прадаставілі.
– На жаль, гвалт у сям’і мае месца. Па інфармацыі Следчага камітэта, за 2024 год сярод непаўналетніх ахвяр толькі 34 % не былі знаёмы са злачынцам, над 10 % учынялі гвалт бацькі. У 2025 годзе ў Віцебскай вобласці 40 % непаўналетніх пацярпелі ад згвалтавання і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару з боку блізкіх сваякоў або членаў сям’і. Напрыклад, у адным з суседніх раёнаў узбуджалі крымінальную справу ў адносінах да мужчыны, які неаднаразова гвалціў падчарыцу 2016 года нараджэння. Трэба заўважыць, што і самі падлеткі ўчыняюць сексуальны гвалт. У мінулым годзе да 11, дзевяці і васьмі гадоў пазбаўлення волі асуджаны трое непаўналетніх, ахвярамі якіх былі родныя сёстры. Адзін з іх – жыхар Віцебскай вобласці.
– Сямейная нядобранадзейнасць. Нярэдка гвалт над дзецьмі ўчыняецца ў сем’ях, дзе дарослыя вядуць амаральны лад жыцця, схільныя да злоўжывання алкаголем. Да прыкладу, у шмадзетнай сям’і ў Віцебску айчым працяглы час гвалціў падчарыцу, пакуль яе маці адсутнічала або спала нецвярозая.
Верагоднасць сітуацыі гвалту ўзрастае, калі разам пражываюць дзеці ад розных шлюбаў. Між тым, як заўважалася вышэй, нават родныя бацькі здольны на падобныя ўчынкі.
– Згодна з інфармацыяй МУС, сярод прыцягнутых да крымінальнай адказнасці ў 2025 годзе толькі 4 % злачынцаў педафілы з пацверджаным дыягназам. Памылкова лічыць, што гвалт над дзецьмі ўчыняюць выключна асобы з нізкім сацыяльным статусам, якія вядуць амаральны лад жыцця. Злачынца можа прыстойна выглядаць, станоўча характарызавацца па месцы працы. У іх ліку супрацоўнікі сферы адукацыі, і падобныя сітуацыі выяўлялі ў Віцебскай вобласці. Адна з апошніх: зарэгістраваны ў Мінскай вобласці мужчына 1986 года нараджэння з чэрвеня 2024 года да студзеня 2026-га арандаваў памяшканне ў адным з райцэнтраў для рэпетытарскай дзейнасці па робататэхніцы. Займаўся з дзецьмі ад чатырох да 18 гадоў. Устаноўлены факты ўчынення ім гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў адносінах да не менш чатырох малалетніх.
Злачынствы супраць палавых свабоды і недатыкальнасці маюць латэнтны характар. Дзеці, як правіла, маўчаць. Якія прыкметы ў паводзінах могуць указваць на ўчынены над імі гвалт.
– Наўрад ці можна вызначыць адну лінію паводзін, уласцівую для ахвяр сексуальнага гвалту. Усё індывідуальна. Трывожны званочак – кардынальная перамена ў паводзінах дзіцяці. Напрыклад, было вясёлым і адкрытым – стала сумным і замкнёным. У малалетніх дзяцей можа ўзнікнуць неўласцівая ўзросту цікавасць да тэмы інтыму. У падлеткаў змяняюцца харчовыя паводзіны: імкнуцца пахудзець ці, наадварот, набраць вагу, каб зрабіць сваё цела непрывабным для агрэсара. Праверкі па магчымых фактах гвалту ў сям’і праводзяць праваахоўнікі.
– Гвалт цягне сур’ёзныя наступствы. Некаторыя з дзяцей-ахвяр у дарослым узросце таксама становяцца схільнымі да падобных дзеянняў. Гвалт у сем разоў павышае рызыку злоўжывання алкаголем, у дзесяць разоў – учынення суіцыду. У рэспубліцы з 2023 года дзейнічае Нацыянальны механізм аказання дапамогі непаўналетнім, пацярпелым ад гвалту. У рамках яго рэалізацыі распрацаваны рэгіянальныя карты з адрасамі дапамогі. Адпаведная інфармацыя ў шырокім доступе, у тым ліку на сайтах устаноў адукацыі. Адзін з нумароў дапамогі – агульнанацыянальная дзіцячая тэлефонная лінія 8 (801) 100 16 11. Працуе кругласутачна, спецыялісты аказваюць экстранную псіхалагічную дапамогу дзецям і падлеткам, якія трапілі ў крызісную сітуацыю. Важна не маўчаць. Чым раней будзе выяўлены гвалт, тым вышэй шанцы на эфектыўную дапамогу яго ахвяры.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.