Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: С 5 по 9 октября сотрудники органов внутренних дел проводят профилактическую акцию "Кибермарафон"
Происшествия: В период с 28 сентября по 4 октября на территории Витебской области зарегистрировано 28 киберпреступлений
Происшествия: ДТП в Миорском районе: работники МЧС деблокировали водителя
Происшествия: Родителям в Беларуси стоит быть начеку: мошенники придумали новую схему
Общество: Место нахождения организации должно соответствовать месту ее государственной регистрации
Очередные предвыборные агитационные пикеты развернулись в конце прошлой недели у ЦКИНТ в райцентре. Их участники-кандидаты в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь и местных Советов, а также их доверенные лица. Напомним, наш край входит в состав Докшицкого избирательного округа № 22.
Чарговыя перадвыбарныя агітацыйныя пікеты разгарнуліся ў канцы мінулага тыдня ля ЦКіНТ у райцэнтры. Іх удзельнікі – кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў, а таксама іх давераныя асобы. Нагадаем, наш край уваходзіць у склад Докшыцкай выбарчай акругі № 22.
Гараджане і жыхары раёна праяўляюць высокую зацікаўленасць, але большасць з іх свой выбар ужо зрабіла. Сямейная пара міярчан – Леанід Мікалаевіч і Галіна Антонаўна Курыльчыкі – удзельнічае ў выбарах з 1994 года:
– Падтрымліваем палітыку нашай дзяржавы і Прэзідэнта. Мы, пенсіянеры, галасуем за тое, каб не было вайны. За мір, дабрабыт нашых дзяцей і ўнукаў.
Прахожыя ўважліва знаёмяцца з інфармацыйнымі лістоўкамі, хтосьці бярэ іх з сабой, каб падрабязней вывучыць дома. «У нас такія ўжо ёсць», – запэўнівае маленькі хлопчык, які прыйшоў на пікет ра-зам з маці. Некаторыя цікавяцца, што ўваходзіць у абавязкі дэпутацкага корпусу, і як ён далей будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць.
– Дэпутат, якога народ абярэ ў Палату прадстаўнікоў, будзе абараняць яго інтарэсы на найвышэйшым узроўні. Там прымаюцца законы. Ён будзе ўдзельнічаць у камісіях і адказваць за пэўную галіну. Астатнія ажыццяўляюць дэпутацкую дзей- насць без адрыву ад асноўнай работы, – уводзіць у курс спраў і нагадвае графік галасавання – датэрміновага і ў адзіны дзень – адзін з кандыдатаў у мясцовыя Саветы.
Выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю міярчанка Ксенія Маскаленка:
– Я іду на выбары, таму што мне не абыякавы лёс маёй краіны. Мне важна прыняць удзел у жыцці майго горада. Аддам голас за дастойнага кандыдата.
Задаволена ўсім пажылая пара міярчан. Сумняваюцца: няўжо можна зрабіць яшчэ лепш, чым сёння жывём? Перш за ўсё іх цікавяць пытанні медыцынскага абслугоўвання. У адзін голас заяўляюць: прыдзём на выбары ў адзіны дзень галасавання!
Вызначыліся з кандыдатамі пажылая жанчына і яе дачка – шматдзетная маці:
– Мы ідзём на выбары, таму што падтрымліваем законы нашай краіны. Будучыня Беларусі залежыць ад голаса кожнага з нас.
Заўважна хвалюецца маладая дзяўчына Яна. Лічыць, што варта падысці да выбару з поўнай адказнасцю:
– Аддаючы свой голас за пэўнага кандыдата, кожны з нас разлічвае на яго кампетэнтнасць і нераўнадушша. Дэпутат – чалавек, максімальна набліжаны да народа, умее слухаць і чуць, выступае за захаванне стабільнасці і міру. Мы павінны думаць пра будучыню і прыняць актыўны ўдзел у выбарах. Ад гэтага залежыць развіццё нашага раёна, вобласці і рэспублікі.
Пацвярджаюць яе словы і кандыдаты ў дэпутаты. Запрашаюць з 20 па 25 лютага прыйсці на выбарчыя ўчасткі і выказаць сваё волевыяўленне. Кожны такім чынам пераследуе як асабістыя мэты, так і грамадскія. Мірнае неба, светлая будучыня, увасабленне мар і планаў у жыццё – тое, да чаго імкнёмся ўсе разам.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.