09 Января 2026

Праздником добра и милосердия стала торжественная встреча, посвященная Дню работников социальной защиты в Миорском ТЦСОН

gazeta
  • 806

Сацыяльная служба суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця, дапамагае справіцца ў цяжкай сітуацыі. На Міёршчыне 170 супрацоўнікаў ахінаюць клопатам і ўвагай сваіх падапечных і нярэдка замяняюць ім родных. Святам дабра і міласэрнасці справядліва назвалі ўрачыстую сустрэчу, прысвечаную Дню работнікаў сацыяльнай абароны, у ТЦСАН.

– Ваша прафесія – гэта пакліканне, якое патрабуе вялізнай душэўнай шчодрасці. Вы штодня дапамагаеце тым, хто мае ў гэтым патрэбу, падтрымліваеце, дорыце надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, – звярнуўся да работнікаў галіны начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслаў Бялько і акцэнтаваў увагу, што праца сацыяльнага работніка мае на ўвазе не толькі вырашэнне сацыяльных пытанняў, але і стварэнне цёплай душэўнай атмасферы, дзе кожны чалавек адчувае сябе важным і патрэбным.

Паводле яго слоў, дзякуючы садзейнічанню службы занятасці працаўладкаваны 133 чалавекі, у тым ліку 35 беспрацоўных. На 1 студзеня стаялі на ўліку ўсяго трое грамадзян, што маюць такі статус. Падчас пошуку работы часовай занятасцю было ахоплена 30 чалавек, а ў вольны ад вучобы час – 91 вучань. Адзін беспрацоўны выкарыстаў субсідыю на арганізацыю ўласнай справы, яшчэ адзін па заказе наймальніка атрымаў прафесію электраманцёра. Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці заяўлена 270 вакансій.

Падкрэсліў Вячаслаў Анатольевіч, што нямала ўвагі надаецца ахове працы. Дзякуючы гэтаму атрымалася знізіць вытворчы траўматызм на прадпрыемствах раёна з пяці да двух выпадкаў і не дапусціць прафесійных захворванняў. Летась на паляпшэнне ўмоў працы затрачаны звыш 360 тысяч рублёў.

Сацыяльныя паслугі тым, хто мае ў гэтым патрэбу, і сем’ям аказвае тэрытарыяльны цэнтр. На ўліку стаяць 482 адзінокія пажылыя, амаль 4,7 тысячы адзінока пражываючых пажылых і 1 020 інвалідаў, расказала дырэктар Алена Шамёнак. Падкрэсліла, што ТЦСАН у апошнія гады займае высокі рэйтынг у вобласці. Дзейнічае пяць аддзяленняў, самае шматлікае з якіх – сацыяльнай дапамогі на даму, дзе падтрымліваюць 704 чалавек сацработнікі і памочнікі па доглядзе.

Важны накірунак дзейнасці цэнтра – бяспека асобных катэгорый грамадзян. Сумесна з раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» у рамках праекта «Бяспечны дом» у іх дамах усталявалі 339 пажарных апавяшчальнікаў.

У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў набываюць сацыяльныя, культурныя і камунікатыўныя, навыкі самаабслугоўвання, развіваюць творчы патэнцыял грамадзяне з абмежаванымі магчымасцямі. Умовы для іх значна палепшыліся праз рэалізацыю грамадзянскай ініцыятывы «Зона камфорту «Гармонія». Паслугі адзінокім пажылым і інвалідам аказвае аддзяленне кругласутачнага знаходжання, дзе створаны па-дамашняму ўтульныя і камфортныя ўмовы. Цікава і з карысцю праводзяць час наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызісных сітуацыях.

Алена Венядзіктаўна падкрэсліла, што ў наступную пяцігодку перад калектывам стаіць адказная задача: зрабіць сістэму сацыяльнай абароны яшчэ больш эфектыўнай, адраснай і своечасовай.

– Вы паляпшаеце і падаўжаеце жыццё людзям, – заўважыў у віншаванні кіраўнік раёна Аляксандр Ярахновіч і падкрэсліў, што сацыяльная служба ахоплівае вялікі спектр накірункаў дапамогі.

У пацвярджэнне прафесіяналізму і ўдзячнасці за працу – заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама адзначаны галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сафія Цыркіна і сацыяльны работнік Марына Каланда. Падзяка старшыні камітэта аб’яўлена спецыялісту па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Алене Арсоба, псіхолагу Надзеі Мятла, памочніку па доглядзе Яўгеніі Тычко, сацыяльным работнікам Яўгеніі Андруковіч і Аксане Ліманоўскай, старшыні райвыканкама – сацыяльнаму работніку Ірыне Вальтэр, старшыні райсавета дэпутатаў – бухгалтару Вользе Рачыцкай. Ганаровую грамату райвыканкама атрымала сацыяльны работнік Таццяна Глебка.У сацыяльнай службы жаночы твар, заўважыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук. Пажадаў, каб і ў 2026-м, аб’яўленым Годам беларускай жанчыны, дабрыня і цяпло, з якімі яны ідуць да людзей, вярталіся спаўна. Алена ВАРОНІНА.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

В Миорском ТЦСОН прошла инфо-встреча «Беларусь против табака: здоровый маршрут»

Назад к списку
Следующая →

Как выбраться из полыньи: правила безопасности от спасателей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]