14 Декабря 2024

Краеведческая конференция в областной библиотеке имени В. И. Ленина и областном краеведческом музее

gazeta
  • 1149

 У абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна і абласным краязнаўчым музеі ў лістападзе пад эгідай Інстытута гісторыі і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла 10-я навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 1050-годдзю Віцебска і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пры адкрыцці і на пленарным пасяджэнні мерапрыемства, у час дзейнасці секцый выступілі дзясяткі навукоўцаў, гісторыкаў, археолагаў, архівістаў, бібліёграфаў і культуролагаў, філолагаў і прадстаўнікоў СМІ, калекцыянераў і краязнаўцаў. Дзейнічаў «круглы стол», адбылося адкрыццё выставы кніжных рарытэтаў, абмеркаваны пытанні гістарычнага краязнаўства, былі прадстаўлены стэндавыя даклады.

Міёршчына на канферэнцыі была прадстаўлена выступленнем Вітольда Ермалёнка «Вызваленне Міёраў 4 ліпеня 1944 года ў дакументах і ўспамінах відавочцаў», якое суправаджалася экспазіцыяй друкаваных выданняў аўтара. Наш зямляк – пісьменнік і краязнаўца Франц Сіўко  – адзначыўся дакладам «Фабрыка Міжрэчча» з унікальнымі здымкамі дзеючага прадпрыемства. Ёсць спадзяванні, што з гэтым дакладам у выглядзе асобнага выдання Франц Іванавіч пазнаёміць землякоў у бліжэйшай будучыні.

Застаецца сказаць, што абласная краязнаўчая канферэнцыя праводзілася ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы».

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Анатолий Сивко посетил здание бывшего роддома в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Корреспондент газеты узнала у миорчан, насколько для них значимо получать письма

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]