29 Февраля 2016

С радостью детишек учат молодые специалисты на Миорщине

gazeta
  • 507
С радостью детишек учат молодые специалисты на МиорщинеПразвінеў званок. У клас заходзіць маладая настаўніца. Ловіць на сабе зацікаўленыя позіркі дзіцячых вачэй. "Якая яна?—думаюць вучні.—Здаецца ўпэўненай, строгай…" І нават не здагадваюцца, што душа настаўніцы ахутана хваляваннем. А як інакш, калі гэта першы ўрок у пакуль што незнаёмым класе? Падобныя пачуцці вядомы маладым педагогам Сіцькоўскай сярэдняй школы Марыі Арцімёнак і Крысціне Капралавай. Першавераснёўскі званок, які абвясціў пачатак 2015-2016 навучальнага года, даў старт іх настаўніцкай дзейнасці. 
 
—Падчас першых урокаў у мяне дрыжалі і голас, і рукі,—не тоіць Марыя Фёдараўна.—Аднак калегі і вучні прынялі добразычліва і на адаптацыю шмат часу не спатрэбілася. Праз некалькі дзён з'явілася адчуванне, што працую тут даўно.
У Сіцькоўскую школу Марыя Арцімёнак трапіла па размеркаванні. Міёршчына ёй не чужая. Вырасла ў Новым Пагосце, скончыўшы мясцовую школу, паступіла на матэматычны факультэт Віцебскага дзяржуніверсітэта. На выбар прафесіі паўплывала настаўніца матэматыкі Валянціна Сцяпанаўна Аўласевіч.

С радостью детишек учат молодые специалисты на Миорщине—Мне вельмі падабалася, як выкладае Валянціна Сцяпанаўна. І хоць з іншымі прадметамі таксама цяжкасцей не ўзнікала, самым любімым была матэматыка. Вырашыла пайсці па слядах любімай настаўніцы,—расказвае субяседніца.
Паспела заваяваць сімпатыі вучняў і Марыя Фёдараўна. Выкладае матэматыку ў 5 і 6 класах, інфарматыку з 6-га па 11-ы. З'яўляецца класным кіраўніком 9 класа, у якім навучаецца 10 падлеткаў. Радуе маладую настаўніцу, што вучні дзеляцца з ёй сваімі перажываннямі, просяць парады. Акрамя матэматыкі і інфарматыкі ў раскладзе Марыі Фёдараўны—урокі музыкі і гурток "Вясёлыя ноткі". З мелодыямі і песнямі яна не расстаецца з маленства, калі яшчэ ў дзіцячым садку спявала на розных мерапрыемствах. Без яе ўдзелу не абыходзіўся ніводны школьны канцэрт, была ў ліку ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Новапагосцкага СК. У студэнцкія гады выступала за факультэт і супрацоўнічала з творчым віцебскім калектывам.

Цудоўны вакал улюбёнай у музыку настаўніцы захапіў як яе калег і вучняў, так і жыхароў суседняга аграгарадка Мікалаёва, дзе ўладкавалася акампаніятарам у мясцовы сельскі клуб. 
Інтарэсы Марыі Арцімёнак не абмяжоўваюцца ўрокамі і спевамі. Захапілася вырабам кветак з паперы, якія дорыць сваім блізкім на святы. З задавальненнем чытае мастацкую літаратуру. У ліку любімых—творы Васіля Быкава і раман Колін Маккалоў "Поющие в терновнике". Знаходзіцца час для спорту: наведвае школьныя секцыі па валейболе і баскетболе, уваходзіць у склад спартыўнай каманды настаўнікаў. Аднак на першым месцы прафесійнае станаўленне.

—Быць настаўнікам—вялікая адказнасць,—адзначае Марыя Фёдараўна.—Патрэбны грунтоўныя веды па прадмеце і ўвогуле шырокая эрудыцыя. Часам ідзеш на ўрок і хвалюешся, што вучань задасць пытанне, на якое не зможаш адказаць. Хочацца як мага больш аддаваць дзецям. Вучу іх і вучуся сама. Адчувальная падтрымка адміністрацыі школы і калег, за што вельмі ім удзячна.   
Выхаванцы Крысціны Капралавай—другакласнікі. У інтэграваным класе 8 дзетак. Пяцёра займаюцца па агульнаадукацыйнай праграме, трое па спецыяльнай. 

—Пачатак працоўнай дзейнасці простым не быў,—дзеліцца настаўніца пачатковых класаў.—І мне трэба было знайсці да дзяцей падыход, і ім да мяне прывыкнуць. Шмат часу затрачваю на падрыхтоўку да ўрокаў, ды і розных іншых папер хапае. Але работа падабаецца. Люблю дзяцей, таму і выбрала для сябе такую прафесію.

Крысціна Алегаўна—выпускніца Полацкага педкаледжа. Калі падчас размеркавання ў яе спыталі, дзе б хацела працаваць, папрасілася бліжэй да роднага Шаркаўшчынскага раёна. Прапанова адправіцца на Міёршчыну ўзрадавала. Яшчэ не ведаючы, у якую школу накіруюць, Крысціна ехала ў аўтобусе "Полацк-Шаркаўшчына", што ідзе праз Сіцькова. "Вось было б добра ў мясцовую школу ўладкавацца. Дадому дабірацца зручна",—падумала дзяўчына. І думкі аказаліся матэрыяльнымі. 

Кожныя выхадныя наведвае дарагія сэрцу Сасноўцы, дзе чакаюць бацькі і малодшы брат. Дапамагае спраўляцца з хатнімі і гаспадарчымі клопатамі, якіх у сельскіх жыхароў мала не бывае. Буднія дні прысвечаны дзецям і школе. Не прамінае магчымасці наведацца на спартыўныя секцыі. Трэбы быць у форме, каб падчас таварыскіх спаборніцтваў паміж старшакласнікамі і настаўнікамі выглядаць годна. Акрамя ўрокаў у сваім класе вядзе тэатральны гурток. Стараецца рыхтаваць цікавыя мерапрыемствы. Адно з бліжэйшых—свята  кнігі для вучняў пачатковых класаў. 

Кнігі—захапленне настаўніцы. У асабістай бібліятэцы шмат энцыклапедый, адкуль можна пачэрпнуць інфармацыю з розных сфер і падзяліцца ёй з вучнямі. Цікавае хобі—збіраць старыя падручнікі. Сярод іх як дапаможнікі для пачаткоўцаў, так і для вучняў старэйшых класаў. Шкада, што пабачыць калекцыю не атрымалася, падручнікі захоўваюцца на малой радзіме. Цікавае для педагога рукадзелле, асабліва падабаецца шыць. Спрабуе сябе і ў іншых відах творчасці. Да прыкладу, на мінулы фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" рыхтавала падковы з салёнага цеста.
У планах маладога спецыяліста—атрымаць вышэйшую адукацыю і прафесійна ўдасканальвацца.
На здымках: Крысціна Капралава на занятках з другакласнікамі. Урок інфарматыкі ў Марыі Арцімёнак. 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


← Предыдущая

Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети

Назад к списку
Следующая →

Навсегда в наших сердцах земляк-афганец Сергей Шляпов

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]