23 Мая 2022

Пра памяць i мірнае жыццё без здарэнняў

gazeta
  • 583
Прайшоў 19 мая ва Узмёнскім сельсавеце. Важных тэм для абмеркавання ў працоўных калектывах і з насель- ніцтвам па месцы жыхарства назапасілася шмат. Аднак на пачатку сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама акцэнтавалі ўвагу на захаванні гістарычнай памяці, культурнай і прыроднай спадчыны краіны, як фактару развіцця турызму, а таксама прывабнасці Міёршчыны для адпачынку мясцовых жыхароў і гасцей раёна.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава нагадала жыхарам аграгарадка Узмёны, якія сабраліся ў сельскім Доме культуры, пра багатую гісторыка-культурную і прыродную спадчыну Беларусі. І на міёрскай зямлі захавалася мноства цікавых, маляўнічых аб’ектаў. Чаго толькі вартая Заходняя Дзвіна, якой узмёнцы маюць магчымасць любавацца штодзённа ў любую пару года. Добрае месца для адпачынку турыстаў. Прадастаўляюць ім часовы прыстанак гаспадары аграэкасядзіб, якіх пяць ва ўзмёнскім краі. Гэту дзейнасць трэба развіваць, гаварыла Марыя Мікалаеўна. І самім неабходна глыбей спазнаваць малую радзіму. Запрашала абавязкова пабываць у музеі гісторыі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. 

Старшыня Узмёнскага сельвыканкама Браніслаў Невяроўскі нагадаў пра багатую тутэйшую гісторыю, пра трагічныя і гераічныя старонкі. Легендарнае месца – рубеж атакі трох стралковых дывізій, якія з 4 па 12 ліпеня 1944 года геройскі змагаліся за вышыню 135,9 у раёне Слабады. Тут ішлі цяжкія кровапралітныя баі, палеглі воіны розных нацыянальнасцей. Пра іх подзвіг сведчаць лісты ўзнагароджання. Толькі ордэнамі адзначаны 86 чалавек. Пад кіраўніцтвам старшыні сельвыканкама тут шмат зрабілі для ўвекавечання памяці: адшукалі і аднавілі імёны звыш двухсот невядомых салдат, устанавілі стэлу. 

Расіяне, казахі, грузіны пераадольваюць тысячы кіламетраў, каб пабываць у мясцінах, дзе склалі свае галовы, здабываючы мір, іх родныя. Прывозяць сюды жменьку сваёй рассыпістай зямлі, забіраюць палітую потам і крывёю нашу сугліністую. У памяці Браніслава Зыгмундавіча, як на адкрыццё стэлы ў Слабаду аж з Горна-Алтайска прыляцела дачка кулямётчыка Кісялёва. Яна ніколі не бачыла свайго тату, бо ён пайшоў на вайну, калі і маці яшчэ не ведала, што носіць пад сэрцам дзіця. Усе сорак хвілін, пакуль ішоў мітынг, жанчына адплакала. 
Старшыня сельвыканкама падтрымлівае цесныя сяброўскія сувязі з усімі патомкамі герояў. Ён лічыць, што гэта соль нашай зямлі, на тым грунтуецца памяць. 

Ведаць гісторыю, перашкаджаць фальсіфікацыі мінулага, гаварыць пра тое, што наш народ перажыў генацыд падчас Вялікай Айчыннай вайны неабходна для таго, каб захаваць мірнае неба над галавой. А каб жылося з году ў год найлепш, трэба плённа працаваць, пра што нагадала старшыня сельсавета задумацца кожнаму жыхару раёна.

Наталія СТАНКЕВІЧ
Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА
← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

Если каша, то солдатская!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]