19 Апреля 2026

Про синдром четвертой четверти рассказывает педагог-психолог Миорского СПЦ

gazeta
  • 758


Чацвёртая чвэрць для школьнікаў – іспыт на вынослівасць. Пазнавальны рэсурс на нулі, нагрузка перад кантрольнымі і экзаменамі ўзрастае, плюс недахоп вітамінаў і назапашаная за год стомленасць. Як справіцца з сіндромам чацвёртай чвэрці, расказвае педагог-псіхолаг раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ала Федарэц.

Сiндром чацвeртай чвэрцi.
Як з iм справiцца?

– Сіндром чацвёртай чвэрці – гэта псіхалагічны стан хранічнай стомленасці, апатыі і зніжэння матывацыі ў канцы навучальнага года. Праяўляецца ў безуважлівасці, нежаданні вучыцца, капрызах, выкліканых назапашаным стрэсам, авітамінозам, доўгай зімой і імкненнем адпачываць. На фізіялагічным узроўні могуць назірацца парушэнні сну, скаргі на галаўны і боль у жываце, – тлумачыць Ала Генадзьеўна. – Адны дзеці ў гэты перыяд больш эмацыянальныя, нават агрэсіўныя. Іншыя становяцца санлівымі, плаксівымі, раздражняльнымі.

Педагог-псіхолаг падкрэслівае ролю бацькоў і прыводзіць варыянты падтрымкі:
- стаць для дзіцяці «бяспечнай гаванню». Не аказваць ціск, напрыклад, праз воклічы «Ты двоечнік!», «Ты не атрымаеш высокія балы!», «Кім ты будзеш?!» Прымаць дзіця слабым і стомленым, даваць яму час для адпачынку;

- правесці рэвізію дня. Калі магчыма адмяніць пэўныя факультатывы, гурткі або секцыі, трэба гэта зрабіць. Акцэнты – паўнацэнны сон, збалансаванае харчаванне, абмежаванне часу на гаджаты. Эфектыўны адпачынак – гульні на свежым паветры;

- фізіялагічная падтрымка. Пракансультуйцеся з педыятрам наконт прыёму вітамінаў. Нервовай сістэме патрэбна дадатковае сілкаванне. Адной сілы волі не хопіць;

- змяшчэнне фокусу з выніку на працэс. Замест «Якую адзнаку атрымаў?» спытайце «Як ты сябе адчуваеш?», «Як прайшоў твой дзень?» Дзіця адчуе, што яго любяць не за адзнакі, узровень трывогі знізіцца, вучыцца стане лягчэй.

– Сіндром чацвёртай чвэрці – гэта не лянота, а натуральная рэакцыя арганізма на неабходнасць «дабегчы» фінішную прамую навучальнага года, – падкрэслівае педагог-псіхолаг. – Урокі скончацца, а вашы адносіны з дзіцём застануцца. Не дазваляйце кантрольным і экзаменам іх разбурыць. 

Падрыхтавала Кацярына Рынкевіч.
Фота для ілюстрацыі.
← Предыдущая

В Беларуси разрабатывают аналог Instagram

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]