Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Более 1,4 тыс. выпускников получили 100 баллов на ЦЭ по госязыкам
Общество: В белорусских колледжах появились новые специальности
Актуально: Стартовала регистрация на ЦТ в резервные дни
Происшествия: Пожар дома в д. Тилевщина Миорского района
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке

Шчыра парадаваўся адкрыццю ў будынку былой Язненскай участковай бальніцы, яшчэ нядаўна адной з найлепшых у краіне, музея «Ад збожжа да каравая». Вялікі дзякуй урачу Уладзіміру Пашковічу! Буду рады, калі «ў месцы, дзе ажывае гісторыя», як пісала раёнка, стане крыху больш вядома пра папярэднікаў язненскага хлебапёка.
Яшчэ не забыты час, калі хлеб пяклі гаспадыні кожнай вясковай хаты. Але цяпер размова не толькі пра забеспячэнне самым запатрабаваным прадуктам харчавання ўласнай сям’і. Пра першую спробу арганізацыі пякарні на Язненшчыне паведамляе краязнаўца Павел Булах. Ён сведчыць, што ў пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя з Петраграда ў вёску Дарожкі вярнулася сям’я Шчарбіцкіх. Тут пабудавала вялікую хату, адну палавіну якой абсталявала пад пякарню. Хлеб выпякаўся штодзённа для навакольных сялян. Будынак той на цэнтральнай вуліцы населенага пункта стаяў да апошняга часу і належаў ён Шчарбіцкім, толькі звесткі пра захапленне імі хлебапячэннем не захаваліся.
У пасляваенны час сваю пякарню-булачную на цэнтральнай сядзібе – у вёсцы Іст – у палавіне жылога дома арганізаваў саўгас «Дзісненскі». Пекарам у ёй працавала Ніна Канстанцінаўна Санько з вёскі Парадні. Няма звестак, ці займалася яна хлебам, а вось булачкі і іншае печыва ў яе атрымліваліся выдатныя і карысталіся попытам у наведвальнікаў рабочай сталоўкі саўгаса і вучняў Істаўскай васьмігадовай школы, пакуль яна дзейнічала (ліквідавана ў 2012-м).
Кандытарскі цэх працаваў непасрэдна ў Язне пры сталоўцы, пабудаванай на цэнтральнай плошчы ў 1962 годзе. Пра яго асартымент і работнікаў цяпер гаварыць цяжка, хаця само прадпрыемства грамадскага харчавання пакінула добрыя ўспаміны і ў мяне асабіста. Вядома толькі, што буфетчыцамі там працавалі Эльвіра Глебка, Надзея Маслёнак, Зоя Рагоўская, поварамі – Зінаіда Рудак, Зоя Альхімовіч і іншыя.
Па матэрыялах Паўла БУЛАХА
падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.