11 Октября 2013

Спасибо за праздник

gazeta
  • 613

1 кастрычніка быў звычайны будзённы дзень, але адзначалі свята пажылыя людзі. І да 14.00 яны пачалі збірацца ў Сіцькоўскім сельскім клубе. На жаль, не ўсе адклікнуліся на запрашэнне, некага затрымалі апошнія ўборачныя работы, іншых хвароба. А ўрачыстасць за сталамі з ласункамі і чаем адкрыла былы дырэктар Сіцькоўскай СШ Галіна Пракопаўна Панкрат цяперашняя старэйшына вёскі. Яна выказала суседзям падзяку за самаадданую працу і выхаванне ўнукаў.

 

Гэтую тэму падхапілі і прадоўжылі вядучыя Насця Шыпіла і Насця Ганебная — вучаніцы старэйшых класаў. Яны з гумарам апавядалі пра ўклад кожнага ў развіццё гаспадаркі. Нагадалі пра дзяцей і ўнукаў, суседскую ўзаемадапамогу. Арганізавалі конкурс загадак, закранулі кулінарныя праблемы.

 

А якая ўрачыстасць без музыкі і песняў! Іх забяспечылі баяніст Віктар Аляксандравіч Аўрунцэвіч і спявачка з Дзісны Ядвіга Пятроўна Ганебная. Дарэчы, яе тут ведаюць добра, бо выступае часта і даўно заваявала сімпатыі слухачоў. Вось і цяпер спявачку сустрэлі на біс, бо ў праграме былі добра вядомыя пажылым людзям песні. Нярэдка іх спявалі хорам.

Не абышлося і без танцаў. Асабліва, калі заіграў баяніст польку. Здавалася, мелодыя вярнула людзям у гадах даўнюю маладосць.

 

Урачыстасць доўжылася больш за 3 гадзіны. Удзельнікі разыходзіліся задаволеныя, нібы памаладзелыя. Мой знаёмы Іван Мікалаевіч Шлык, напрыклад, адзначыў, што такой увагі да сваёй персоны не чакаў, таму атрымаў добры зарад бадзёрасці.

Застаецца сказаць, што гэтае свята для пажылых людзей арганізавалі культработнікі з Сіцькова Раман Іванавіч і Таццяна Віктараўна Івашкевічы. Вялікі ім дзякуй.

 

Фадзей ШЫМУКОВІЧ.

← Предыдущая

Костюковичи принимают День белорусской письменности

Назад к списку
Следующая →

В новую квартиру новые кровати

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]