29 Июля 2026

Памятка для молодого специалиста: что нужно знать

  • 2486


Штогод 1 жніўня працоўныя калектывы папаўняюць маладыя спецыялісты. Якія для іх прадугледжаны льготы і выплаты?

 Абавязковая выплата – адзінаразовая грашовая дапамога, памер якой роўны акладу маладога спецыяліста ці тарыфнай стаўцы або месячнай стыпендыі, якую ён атрымліваў студэнтам.

Дапамога за пераезд выплачваецца, калі месца работы знаходзіцца ў іншым населеным пункце, не па месцы рэгістрацыі. Яна складзе адну тарыфную стаўку ці службовы аклад.

Штомесячныя стымулюючыя выплаты. Памер надбавак залежыць ад ведамнай прыналежнасці ўстановы і дасягае ад 10 да 50 % ад аклада. Напрыклад, для спецыялістаў педагагічнага і медыцынскага профілю – 30 % ад аклада, сельскагаспадарчага – адна базавая стаўка.

Малады спецыяліст забяспечваецца жыллём у першачарговым парадку. Пры гэтым працадаўца можа аплачваць яго найм або паднайм.

Калектыўным дагаворам могуць быць прадугледжаны і іншыя выплаты.

Маладыя спецыялісты, якія прайшлі тэрміновую службу ва Узброеных Сілах, маюць пераважнае права вярнуцца на свае рабочыя месцы і атрымаць выплаты. Згодна з Указам № 70, прадстаўнікі сельскагаспадарчых прафесій могуць праходзіць тэрміновую службу ў рэзерве. Узгадненне – праз ваенны камісарыят. Гэта дазваляе і аддаць доўг Радзіме, і замацавацца на першым рабочым месцы.

За кожным маладым спецыялістам замацоўваецца настаўнік з ліку вопытных кіраўнікоў для хуткай адаптацыі ў калектыве. Гэта прадугледжана рашэннем райвыканкама. У некаторых арганізацыях для настаўнікаў прадугледжаны даплаты.

Спецыялісты зоаветпрофілю, якія прыступаюць да работы пасля мэтавай падрыхтоўкі, пры ўмове заключэння дагавору на пяць гадоў атрымліваюць штомесячную даплату ў памеры 1 тысячы рублёў. У іх не павінна быць парушэнняў працоўнай дысцыпліны.

Малады спецыяліст мае права ўзяць крэдыт на пяць гадоў на набыццё спажывецкіх тавараў беларускай вытворчасці. Працэнтная стаўка складзе 25 % ад стаўкі рэфінансавання, максімальная сума пазыкі – 30 бюджэтаў пражытковага мінімуму працаздольнага насельніцтва.

Маладым спецыялістам лічыцца выпускнік дзённай формы навучання за кошт дзяржаўнага бюджэту, які атрымаў накіраванне ад камісіі па размеркаванні. Да работы яны афіцыйна прыступаюць з 1 жніўня, аднак могуць і раней. Пры гэтым тэрмін абавязковай адпрацоўкі пачынаецца з даты падпісання дагавора ці кантракта. Усталявана забарона на звальненне па ўласным жаданні ці пагадненні бакоў, выпрабавальны тэрмін не ўстанаўліваецца.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.

 

← Предыдущая

Александр Рубаник - мастер, который строит будущее Миорщины

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]