Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В школах обновлены учебные программы для 1-го и 5-го классов
Актуально: Извещения на уплату имущественных налогов за 2025 год направлены в личный кабинет плательщика
АПК: В Беларуси намолотили 7,6 миллиона тонн зерна
Происшествия: Трагедия из-за дольки апельсина: судебные эксперты напоминают правила первой помощи, которые могут спасти жизнь
Происшествия: ️Мошенники в Беларуси начали создавать поддельные точки Wi-Fi. Как это работает
![]()
У лістападзе прайшоў раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка". Мерапрыемства праводзілася з мэтай выхавання навучэнцаў сродкамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў, захавання і развіцця нацыянальных традыцый. Арганізатарамі выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы Цэнтр дзяцей і моладзі (РЦДіМ).
У конкурсе прынялі ўдзел 52 вучні з 18 устаноў адукацыі раёна і РЦДіМ. Выстаўлялася 37 індывідуальных і калектыўных работ, выкананых у розных тэхніках: вышыўка, саломка, выцінанка, разьба па дрэве, тэкстыль і г.д. Актыўны ўдзел у выставе-конкурсе прынялі навучэнцы Дзісенскага філіяла РЦДіМ, сярэдніх школ — Завуццеўскай, Чапукоўскай, Міёрскай №1, Слабадской. Якасцю выканання, эстэтычным афармленнем адрозніваліся працы, прадстаўленыя Дзісенскай СШ і Узменскай БШ. Новыя і цікавыя ідэі ўвасобілі ў сваіх працах хлопцы з Язненскай СШ, Даўгінаўскай БШ, СШ №3.
![]()
Журы ацэньвала конкурсныя працы ў адпаведнасці з узроставымі катэгорыямі ўдзельнікаў і крытэрыямі ацэнкі адпаведна палажэнню. Лепшымі былі прызнаны наступныя аўтары і калектывы:
ва ўзроставай групе 8-12 гадоў: 1 месца — Анастасія Бельская (гурток "Фабрыка цудаў", Завуццеўская СШ); Вячаслаў Тамашэвіч і Анатоль Хмельнік (студыя "Аснова мастацтва і жывапісу ", Узмёнская СШ); калектыў гуртка "Святло ласкута" (Дзісенскі філіял РЦДіМ); калектыў гуртка "Цестапластыка" (Павяцкая СШ).
2 месца — калектыў аўтараў: Дар'я Махонькава, Паліна Рэут, Ягор Фурс, Елізавета Іванова (гурток "Умелыя ручкі", СШ №1); калектыў аўтараў: Дар'я Каралькова, Васіліна Бунта, Аляксандр Смулькевіч, Дар'я Нікіфарава, Вольга Вільновіч (гурток "Творчая майстэрня", СШ №1); Максім Дулінскі (гурток " Умелыя ручкі ", Чапукоўская СШ); Вераніка Кукуць (гурток "Вясёлка", CШ №2).
3 месца — калектыў аўтараў: Анастасія Машко, Валерыя Грыдзюшка (гурток "Цестапластыка", Дзісенскі філіял РЦДіМ); Сняжана Цярэшка (Мілашоўская БШ); Ганна Альхімовіч (гурток "Мастацтва рукадзелля", Язненская СШ);
13-16 гадоў: 1 месца — Анастасія Грыдзюшка (гурток "Вясёлка", Дзісненская СШ); Паліна Паршута (гурток "Вясёлка рукадзелля", СШ №3); Алеся Глебка і Ганна Альхімовіч (гурток "Мастацтва рукадзелля", Язненская СШ); Вольга Шчарбіцкая (гурток "Мастацтва рукадзелля", Язненская СШ).
2 месца — Кацярына Шульга (гурток "Сувенір", Сіцькоўская СШ); Ганна Карніцкая (гурток "Майстэрня творчасці", Мікалаёўская СШ).
3 месца — Яна Грэцкая (Даўгінаўская БШ); Вікторыя Рачыцкая (СШ №3); Марыя Пальчэўская, Алеся Пацеенак (Дварнасельская СШ); Юля Кажан (гурток "Умелыя ручкі", Чапукоўская СШ); Максім Смерцеў (Перабродская СШ).
Працы аўтараў, якія занялі першыя месцы, прадстаўлены на абласную выставу-конкурс. Пераможцы раённага этапа "Калядная зорка" ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
З 20 лістапада па 20 снежня ў Мёрскім раённым Цэнтры дзяцей і моладзі праходзіла выстава дзіцячых работ па выніках конкурсаў "Калядная зорка" і "На добрую памяць". Журы выказвае падзяку ўсім удзельнікам конкурсу і іх педагогам.
Алена СУШКО, загадчыца аддзела РЦДіМ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.