21 Января 2026

Новые правила эксплуатации маломерных судов с 1 января

gazeta
  • 1043

 З 1 студзеня набыла моц Пастанова Саўміна № 731 «Аб пытаннях эксплуатацыі маламерных суднаў», прынятая 16 снежня 2025 года.

У тым ліку ўнесены змяненні ў Правілы карыстання маламернымі суднамі. Так, прадастаўляць маламернае судна ў арэнду або іншае карыстанне яго ўладальнік абавязаны ў спраўным тэхнічным стане з неабходным камплектам абсталявання, а таксама суднавы білет і сертыфікат аб допуску судна да эксплуатацыі (на маламернае судна, якое належыць дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі). У першую чаргу гэта мае дачыненне да суднаўладальнікаў, якія здаюць жыллё адпачывальнікам і прадастаўляюць ім у карыстанне свае лодкі.

Устаноўлена забарона для суднакіроўцы на кіраванне маламерным суднам, калі на ім знаходзяцца або буксіруюцца сродкі (водныя лыжы, вэйкборды, «бананы», кругі, парусна-парашутныя сродкі) асобамі без зашпіленых выратавальных камізэлек. На іх акрамя суднакіроўцы павінна знаходзіцца іншая асоба, абавязаная назіраць за сітуацыяй. 

Новаўвядзенне – забарона перавозіць на маламерным судне дзяцей да сямі гадоў без суправаджэння паўналетняга. Суднакіроўца суправаджальнікам не лічыцца.

Падрабязней з патрабаваннямі заканадаўства па рэгістрацыі і эксплуатацыі маламерных суднаў можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнай інспекцыі  па маламерных суднах у рубрыцы «Заканадаўства».

Мікалай СІЛЬЧОНАК, дзяржаўны інспектар Браслаўскага ўчастка ДзІМС.

ДАРЭЧЫ
Браслаўскім участкам ДзІМС за мінулы год выяўлена 156 парушэнняў: 21 – невыкананне тэрмінаў дзяржаўнай рэгістрацыі маламерных суднаў, 135 – невыкананне патрабаванняў бяспекі пры іх эксплуатацыі.
У вобласці з-за парушэнняў патрабаванняў эксплуатацыі маламерных суднаў патанулі два чалавекі. Прычыны – кіраванне суднам у стане алкагольнага ап’янення і невыкарыстанне індывідуальных выратавальных сродкаў.


← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

ПЕШЕХОД ! УБЕДИСЬ, ЧТО ТЕБЯ ПРОПУСКАЮТ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]