28 Января 2026

Новые правила для работодателей и арендодателей

gazeta
  • 1103

 Паведаміць пра работнікаў…

З 1 студзеня паведамленне пра заключэнне або падаўжэнне тэрміну дзеяння ці спынення працоўных дагавораў з замежнымі работнікамі наймальнік павінен на бясплатнай аснове накіроўваць у электронным выглядзе праз адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы. Код паслугі – 3.77.03.

Паведамленне неабходна накіраваць на працягу трох рабочых дзён з даты заключэння, падаўжэння ці спынення працоўнага дагавора. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.11 КаАП.

… і квартырантаў

Згодна з заканадаўствам, юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадастаўляюць для пражывання жылыя памяшканні на падставе дагавора найму жылога памяшканя, жылыя пакоі ў аграэкасядзібах, садовыя домікі і дачы, шматфункцыянальныя памяшканні (бізнес-апартаменты) і сродкі размяшчэння, іншаземцам, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, на тэрмін адны суткі і больш, прадастаўляюць у орган унутраных спраў па месцы знаходжання інфармацыю пра сваіх пастаяльцаў. Зрабіць гэта неабходна не пазней за тры гадзіны пасля фактычнага прадастаўлення памяшкання праз інфармацыйныя рэсурсы Міністэрства ўнутраных спраў або адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (электронная паслуга 3.29.01 «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь») ці нарачным шляхам дастаўкі.

Згодна з ч. 6 арт. 24.35 КаАП, парушэнне гэтага патрабавання прадугледжвае штраф у памеры да 20 базавых велічынь.

Таццяна ЛЫСЁНАК,
старшы інспектар ГГіМ РАУС

← Предыдущая

Золотая свадьба семьи Лавровых из д. Александрово

Назад к списку
Следующая →

Миорское ПМС - В новый год с амбициозными задачами

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]