16 Декабря 2021

Новая жизнь в обмен на крышечки

gazeta
  • 621

 Да праекта «Новая жизнь в обмен на крышечки» педагогі і выхаванцы Туркоўскай школы далучыліся ў 2018 годзе. З таго часу змайстраваныя сваімі рукамі кантэйнеры пастаянна напаўняюцца крышачкамі.

 

Выхавацель дзіцячага садка Алена Сташкевіч перыядычна тэлефануе ў рэдакцыю з добрай навіной:
– Мы зноў крышачак набралі. Забярыце, калі ласка, калі будзеце побач праязджаць.
У чарговы раз з Туркоўскай школы перадалі два поўныя пакеты другаснай сыравіны для праекта «Новая жизнь в обмен на крышечки».
Для збору крышачак Алена Мікалаеўна змайстравала дэкаратыўны кантэйнер, які размясцілі ў школьным калідоры. Цяпер выхаванцы дзіцячага садка, вучні, педагогі, тэхнічны персанал час ад часу спыняюцца ля яго і высыпаюць з далоняў ці пакецікаў прынесеныя з дому чыстыя крышачкі з-пад ёмістасцяў для харчовых прадуктаў ці касметыкі. Такім чынам кожны робіць свой унёсак і добрую справу.
– Гэта такая простая дапамога: узяў крышачку і прынёс яе ў школу, – гаворыць Алена Мікалаеўна. – «Новая жизнь в обмен на крышечки» – цікавы і патрэбны праект. Атрымліваюць дапамогу хворыя дзеці. Прырода будзе менш забруджанай. Можна сэканоміць нафту, з прадуктаў перапрацоўкі якой вырабляюць пластыкавыя крышачкі.

 
– Здаецца, крышачкі такія маленькія, а так хутка назапашваюцца, – дадае педагог-арганізатар Алена Лапіцкая, якая дапамагае курыраваць праект у школе.
Сабраную сыравіну не ўзважваюць. Для педагогаў і выхаванцаў важная не колькасць кілаграмаў, а магчымасць дапамагаць хворым дзецям і навакольнаму асяроддзю. У школе 64 вучні і 21 выхаванец у садку. Нават калі кожны прынясе па адной крышачцы – збярэцца пакецік. Далей – больш.
– Мы крышачкі ўсёй сям’ёй збіраем, – заўважае сямікласніца Насця Сташкевіч. – Я падпісана на суполку «Новая жизнь в обмен на крышечки» у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Сачу там за навінамі.
– Збіраць крышачкі проста і нават цікава, – дапаўняе васьмікласніца Ульяна Лапіцкая. – У нас таксама ўся сям’я ў праекце. І дзядулі з бабулямі далучыліся. Ведаем, для чаго гэта робім.
Крышачкі перасыпалі ў два вялікія пакеты – і кантэйнер зноў апусцеў. Але ненадоўга. Праз некаторы час зноў стане паўнюткі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара

← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

На базе комплекса «Корпачево» прошел День животновода

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]