27 Мая 2016

Готовьтесь к экзаменам с нашими советами

gazeta
  • 509
Готовьтесь к экзаменам с нашими советамиАпошні званок для большасці школьнікаў азначае пачатак чаканых летніх канікул, а для выпускнікоў—напружанай пары экзаменацыйных іспытаў. Бацькам неабходна ў гэты перыяд падтрымаць дзяцей, дапамагчы справіцца з выпрабаваннямі.
 
Рыхтуйцеся да экзаменаў з улікам наступных парад:
*стварыце ў доме камфортную атмасферу: ізаляванае рабочае месца, цішыня, добразычлівыя адносіны ў сям'і;
*не дазваляйце дзіцяці марнаваць час. Дапамажыце правільна арганізаваць дзень, складзіце расклад на перыяд экзаменаў. Улічвайце перапынкі падчас заняткаў. Так, 30 хвілін "грызём навуку"—4-6 адпачываем, зноў паўгадзіны падрыхтоўкі—15 хвілін перапынак;
*абавязковыя штодзённыя прагулкі на свежым паветры. Пажадана адмовіцца ад прагляду фільмаў, тэлеперадач, менш часу праводзіць за камп'ютарам;

*важна прытрымлівацца рэжыму харчавання, пазбягаць цяжкай ежы. Больш рыбы, сыру, малочных прадуктаў, яблыкаў, морквы, сокаў, тварагу, салатаў. Мозгу патрэбны вітаміны;
*у зносінах з дзіцём забудзьцеся на павышаны тон і нервовасць. У перыяд экзаменаў і без таго ўзрастаюць устрывожанасць і занепакоенасць, схільнасць да стрэсу;
*рэагуйце на звароты дзіцяці і яго просьбы, нават калі ў вас мала часу. Увага і клопат дапамогуць і падтрымаюць;
*сачыце за своечасовасцю сну. Спаць трэба ў добра праветраным памяшканні ці пры адчыненай фортцы;
*у дзень экзамену:
-своечасова разбудзіце дзіця;
-падрыхтуйце адпаведнае адзенне;
-пакладзіце неабходныя прыналежнасці;
-эмацыянальна падтрымайце;
-пажадайце ўдачы.

І самае галоўнае—любіце дзяцей. Бацькоўская любоў—вялікая падтрымка і неабходная ўмова для дасягнення поспеху.

Аліна ЛЯШУК, педагог-псіхолаг раённага СПЦ.


← Предыдущая

Около 5,6 тыс. целевиков зачислили вузы Беларуси в эту приемную кампанию

Назад к списку
Следующая →

Кирилл Тризно отмечен дипломом первой степени

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]