11 Сентября 2019

Потеряли надежду? Обратитесь к специалисту!

gazeta
  • 376

 Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, самагубства стаіць у першым дзясятку прычын смерці ў эканамічна развітых краінах. Беларусь займае пятае месца ў свеце і трэцяе ў Еўропе па колькасці суіцыдаў – на 100 тысяч насельніцтва даводзіцца 26,2 выпадка ў год (2018 г.).

Людзі, якія ўчынілі суіцыд, звычайна пакутуюць ад моцнага душэўнага болю, не могуць справіцца з няпростай жыццёвай сітуацыяй. Іх не падтрымліваюць блізкія і родныя. Здаецца, што няма надзеі на светлую будучыню.


Як дапамагчы справіцца з глыбокім болем, знайсці сілы жыць? Неабходны комплексны падыход, які аб’ядноўвае намаганні спецыялістаў рознага профілю: медыкаў, псіхолагаў, педагогаў, сацыяльных работнікаў, сродкаў масавай інфармацыі. Першы крок у прафілактыцы самагубства – даверлівыя адносіны. Трэба ўважліва выслухаць чалавека, даць яму магчымасць выказаць свае эмацыянальныя праблемы. Пры гэтым пазбягаць прымітыўных суцяшэнняў і папрокаў. Напрыклад, ці падумаў пра сваю сям’ю? Часам найбольшы эфект аказвае невербальны кантакт – жэсты, дотыкі.


Іншы раз чалавек не прымае дапамогу. На самой справе ён і жадае яе і не. Праявіце мяккасць і настойлівасць, цярпенне і спачуванне, любоў. Калі не ведаеце, што гаварыць, проста будзьце побач.


Са смерцю чалавека гіне Сусвет – непаўторны свет ідэй і пачуццяў, унікальны вопыт і светаўспрыманне. Грамадства не можа і не павінна заставацца спакойным і безуважным.


Многія лічаць саромным зварот да псіхіятра, псіхатэрапеўта ці псіхолага. Але неабходна думаць пра здароўе і якасць жыцця, а не меркаванне акружаючых. У паліклінічным аддзяленні раённай бальніцы аказваюць дапамогу ўрач-псіхіятр-псіхатэрапеўт, псіхолаг. Звяртайцеся па нумары 5 20 01. Тэлефоны даверу: у Віцебску 8 (0212) 61 60 60; у Наваполацку 8 (0214) 37 13 75; у Полацку 8 (0214) 77 22 20; у Оршы 8 (0216) 51 00 19.


Вольга КРУК,
урач-псіхіятр-нарколаг.

← Предыдущая

Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации

Назад к списку
Следующая →

Перепись населения-2019: 4 октября в 00.00

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]