09 Декабря 2025

Доступное строительство: Что изменил Указ № 46? Начальник отдела архитектуры и строительства Татьяна Войнич о подробностях

gazeta
  • 906

 Спрасціць юрыдычным асобам магчымасць будаваць. З такой мэтай 31 студзеня 2025 года быў падпісаны Указ № 46 «Аб асаблівасцях узвядзення і прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю». Дакумент мае дачыненне да чацвёртага і пятага класаў складанасці, а гэта будынкі вышынёй да 15 метраў, у тым ліку станцыі тэхабслугоўвання і мыйкі для аўто, аб’екты аграэкатурызму, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы і лазні, магазіны плошчай да тысячы м2, кафэ, склады да 5 тысяч м2 і інш. Падрабязнасці расказала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Войніч.

– Згодна з Указам, мы сыходзім ад атрымання дазвольнай дакументацыі, распрацоўкі праекта і ўзгаднення для пачатку будаўніцтва. Разам з тым участак, на якім будзе размешчаны будынак, абавязаны быць у межах дазволеных інжынерных нагрузак, а ўзведзены аб’ект не з’яўляецца самавольнай пабудовай, – тлумачыць Таццяна Віктараўна.

Які алгарытм дзеянняў?

– Неабходна прадаставіць у райвыканкам эскізны праект, састаў і змест якога вызначаны Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Пасля яго ўзгаднення заказчык павінен праінфармаваць Дзяржбуднагляд пра пачатак будаўнічых работ. З гэтага моманту можна ўзводзіць аб’ект. Дарэчы, раней атрыманне дазвольнай дакументацыі магло заняць паўтара года, цяпер – каля месяца.

Што падразумяваецца пад эскізным праектам?

– Гэта дакумент, які вызначае прынцыповыя архітэктурна-планіровачныя і канструктыўныя рашэнні, схему размяшчэння аб’екта на ўчастку, яго асноўныя параметры і тэхніка-эканамічныя паказчыкі. На яго аснове распрацоўваюцца рабочыя чарцяжы, састаў якіх вызначыць у далейшым заказчык разам з выбраным праекціроўшчыкам. Яны, дарэчы, таксама не патрабуюць узгадненняў.

Дзеянне Указа распаўсюджваецца на ўсіх юрыдычных асоб?

– Не распаўсюджваюцца яго нормы на будаўніцтва аб’ектаў, якія належаць зносу, кансервацыі, а таксама шматкватэрныя і аднакватэрныя жылыя дамы ў блакіраваных жылых дамах, нежылыя капітальныя пабудовы пятага класа складанасці на прыдамавой тэрыторыі, садовыя домікі, гаспадарчыя пабудовы і збудаванні на зямельных участках, прадастаўленых для калектыўнага садаводства, гаспадарчыя будынкі на ўчастках для вядзення падсобнай гаспадаркі, ветра- і гелія-энергетычныя ўстаноўкі, аб’екты, для якіх праводзіцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а яшчэ нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Як у дадзеным выпадку будзе праходзіць прыёмка аб’екта ў эксплуатацыю?

– Як і раней, заказчык збірае прыёмную камісію, у складзе якой абавязковыя яны з падрадчыкам, распрацоўшчык чарцяжоў, прадстаўнік райвыканкама, РАНС, энерганагляду, а таксама эксплуатуючай арганізацыі. Яны ацэньваюць аб’ект на адпаведнасць эскізнаму праекту, патрабаванням бяспекі, надзейнасці, гатоўнасці інжынернай інфраструктуры, даступнасць, а таксама для інвалідаў і г. д.
Не дапускаецца прыёмка ў эксплуатацыю аб’екта без поўнага завяршэння будаўніча-мантажных работ.

Новы механізм сапраўды спрашчае алгарытм дзеянняў для забудоўшчыка?

– Так, але пры гэтым ён нясе павышаную адказнасць за якасць будаўніцтва. Узвесці аб’ект будзе значна прасцей, аднак пры яго здачы будзе весціся строгі кантроль за захаваннем усіх стандартаў бяспекі.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

← Предыдущая

Золотая свадьба семьи Лавровых из д. Александрово

Назад к списку
Следующая →

Сегодня отмечается Международный день памяти жертв преступления геноцида

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]