18 Июня 2025

Госконтроль: Качество хлеба под вниманием

gazeta
  • 1016

 Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці 20 чэрвеня правядзе гарачую лінію па пытаннях забеспячэння належнай якасці хлеба і хлебабулачных вырабаў пры іх вытворчасці і рэалізацыі.

Раней праведзеныя кантрольныя мерапрыемствы выяўлялі парушэнні асобнымі хлебапякарнымі прадпрыемствамі і гандлёвымі аб’ектамі пры вытворчасці і рэалізацыі хлебабулачных вырабаў. У тым ліку недастатковы асартымент, іх неналежная якасць, адсутнасць інфармацыі пра састаў прадукцыі, рэалізацыя тавараў з мінулым тэрмінам прыдатнасці. У сувязі з гэтым прапаноўвалася ліквідаваць недахопы.

Для аб’ектыўнай ацэнкі паўнаты прымаемых мер прадпрыемствы хлебапякарнай галіны па павышэнні якасці выпускаемых хлебабулачных вырабаў, выкананні гандлёвымі аб’ектамі ўмоў захоўвання і тэрмінаў іх рэалізацыі 20 чэрвеня Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці правядзе гарачую лінію па гэтых пытаннях. Тэлефануйце з 10 да 13 гадзін на нумар 8 (0212) 37 61 52.

Паведамленні таксама прымаюцца па электроннай пошце kgkvitebsk@mail.belpak.by да 23 чэрвеня з указаннем тэмы «Якасць хлеба».

← Предыдущая

Историческое прошлое как визитная карточка Дисны

Назад к списку
Следующая →

Чем грозит выплата зарплаты "в конвертах", объясняет Татьяна Качан

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]