24 Февраля 2025

Посевная на Миорщине без правонарушений

gazeta
  • 948

 У перыяд падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі на Міёршчыне правядуць прафілактычныя мерапрыемствы супрацоўнікі РАУС. Яны скіраваны на папярэджанне злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый, выяўленне фактаў безгаспадарчасці і бяздзеяння службовых асоб, адказных за выкананне ўказаных работ, у тым ліку звязаных з неналежным тэхнічным станам сельгастэхнікі. Акрамя таго важна забяспечыць яе захаванасць у начны час у палявых умовах і недапушчэнне пакідання яе ў дварах прыватных дамоў, каб папярэ- дзіць крадзяжы гаручазмазачных матэрыялаў і абсталявання.

Згодна з артыкулам 11.1 КоАП, за дробны крадзеж прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь або грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт. Акрамя таго, суд спаганяе суму прычыненай матэрыяльнай шкоды і яе наступствы – пашкоджанне маёмасці, абсталявання, прастой рабочага часу. Гэта значыць, што яна значна перавышае атрыманы ад крадзяжу прыбытак.

Артыкул 13.23 КоАП сведчыць, што набыццё, захаванне, выкарыстанне ці рэалізацыя фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ў сельгасарганізацыі, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

Згодна з артыкулам 205 КК, за крадзеж у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды прадугледжана пазбаўленне або абмежаванне волі да трох гадоў, штраф, грамадскія работы, арышт, папраўчыя работы да двух гадоў.

Сяргей СТОМА, начальнік ААПП РАУС.
Фота для ілюстрацыі. 

← Предыдущая

Как медалист СШ № 3 выбрал БГУИР

Назад к списку
Следующая →

На Миорщине проходит акция «Тонкий лед»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]