14 Марта 2022

«Вось дык я!»

gazeta
  • 991
Цёплыя сяброўскія адносіны склаліся ў вучняў 4 «В» класа СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі з дзіцячай біблі-ятэкай. Прыходзяць ва ўстанову не толькі за кнігамі. Напярэдадні 23 лютага бібліятэкары ладзілі гульнёвую праграму для хлопчыкаў. З нагоды 8 Сакавіка падрыхтавалі святочныя забавы для дзяўчынак. 

Вершаванымі радкамі павіншавалі хлопчыкі сваіх аднакласніц. Шмат добрых слоў сказалі дзеці пра сваіх матуль, трымаючы ў руках загадзя намаляваныя іх партрэты.
– Мая мама пазітыўная, добрая, любіць мяне і ўсю нашу сям’ю.
– Мая мама клапатлівая і ласкавая.
– Мая мама прыгожая, мілая, любіць з намі гуляць…

Творы пра маці, напэўна, знойдуцца ў кожнага пісьменніка. Са зборнікамі вершаў і апавяданняў, прысвечаных матулям, і іншай літаратурай з выставы «Вясенні кніжны букет» пазнаёміла бібліятэкар і вядучая свята Ірына Масюгіна. Дзяўчат зацікавіла кніга «99 захапляльных фактаў для лэдзі», дзе шмат цікавай інфармацыі. Чым карысны паўнацэнны сон, як выдатна вучыцца і не стаць батанікам – пра гэта і іншае расказвае зборнік парад.

У конкурсах жадалі па- ўдзельнічаць і дзяўчынкі, і хлопчыкі. Адгадвалі загадкі, пазнавалі па апісанні казачных герояў, зматвалі і разматвалі на хуткасць клубок нітак, малявалі прынцэсу з завязанымі вачыма. Адным з самых вясёлых быў конкурс прыгажосці: двое ўдзельнікаў на хуткасць павінны былі апрануць чэпчык, фартух, падняць уверх чарпак і ўсклікнуць: «Вось дык я!» Хто першы, той і перамог. У конкусе балбатуноў таксама спаборнічалі па двое: патрабавалася без перастанку гаварыць пра што заўгодна на працягу хвіліны. У большасці дзяўчат задача складанасцей не выклікала, а вось хлопчыкі далёка не ўсе аказаліся гатовымі да падобнага іспыту.

Вясёлым атрымалася свята. Дзеці разыходзіліся ў добрым настроі і з салодкімі падарункамі. Хтосьці затрымаўся на абанеменце ўзяць чарговую кнігу

Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фота аўтара
← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

Прывабiлі прасторы і простасць вясковыя

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]