11 Января 2017

Конкурс на Миорщине на лучшую скульптурную композицию "Детям войны"

gazeta
  • 449

Конкурс на Миорщине на лучшую скульптурную композицию "Детям войны"Раённы выканаўчы камітэт, раённая арганізацыя грамадскага об'яднання "Беларускі Фонд міру" аб'явілі на перыяд з 3 студзеня да 3 сакавіка 2017 года раённы конкурс на лепшую скульптурную кампазіцыю "Дзецям вайны". Яго правядзеннем займаецца аргкамітэт з дзевяці членаў пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова, аргкамітэту таксама нададзены правы журы.

 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя жыхары і госці раёна незалежна ад узросту і сацыяльнага становішча. Заяўкі трэба падаваць у аргкамітэт па тэл. 4 22 91 ці па факсе 4 21 18 з панядзелка да пятніцы з 8.00 да 17.00 да 3 сакавіка гэтага года ўключна, у ёй указваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, адрас, нумар асабістага тэлефона.
Тэхнічным заданнем для вырабу эскізнага праекта на ўстаноўку скульптурнай кампазіцыі "Дзецям вайны" прадугледжваецца яе размяшчэнне ў Міёрах з улікам архітэктурна-планіровачных асаблівасцей тэрыторыі, магчымасцю рэканструкцыі зялёных насаджэнняў.
Праект выконваецца на папяровым носьбіце фармату А3 з апісаннем. Пераможцу чакае дыплом аргкамтэта і памятны прыз.


Даведкі па тэл. 4 22 91, 4 93 40. 

 

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации

Назад к списку
Следующая →

Конкурс фотографий "Особый взгляд" посвящен Миорам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]