Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации
Происшествия: Вы наверняка их пробовали: в Беларуси запретили популярные роллы
Актуально: Школы и гимназии Беларуси начинают прием детей в первые классы
Актуально: Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Комплекс оперативно-профилактических мероприятий, направленных на предупреждение киберпреступности, с 26 февраля по 6 марта проводит РОВД. Недостаточный уровень цифровой грамотности и доверчивость привели к тому, что в прошлом году 16 жителей Миорщины стали жертвами кибермошенников. Большинство из них контактировали в мессенджере с неизвестными или стремились купить товар в социальных сетях.
Комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, скіраваных на папярэджанне кіберзлачыннасці, з 26 лютага па 6 сакавіка праводзіць РАУС. Недастатковы ўзровень лічбавай граматнасці і даверлівасць прывялі да таго, што летась 16 жыхароў Міёршчыны сталі ахвярамі кібермахляроў. Большасць з іх кантактавалі ў мэсанджары з невядомымі ці імкнуліся купіць тавар у сацыяльных сетках.
Схема № 1. Для атрымання персанальных дадзеных і крадзяжу грашовых сродкаў зламыснікі тэлефануюць з беларускіх нумароў ад імя супрацоўнікаў мабільных аператараў. Просяць перайсці па спасылцы, абнавіць мабільнага памочніка або прайсці апытанне шляхам увядзення камбінацыі лічбаў. Такім чынам атрымліваюць выдалены доступ да сістэм самаабслугоўвання.
Рэкамендацыі ранейшыя – на званкі з незнаёмых нумароў лепш не адказваць. Калі ўсё ж пачалі размову, спыніце яе і паведаміце ў банк, міліцыю ці аператару мабільнай сувязі, каб удакладніць сітуацыю.
Схема № 2. Абяцанне лёгкіх грошай многіх прыцягвае. Зламыснікі звязваюцца з патэнцыяльнымі інвестарамі праз сацыяльныя сеткі ці тэлефануюць ад імя вядомых інвесткампаній. Прапануюць толькі адчыніць брокерскі рахунак і інвеставаць. Для гэтага неабходна ўсталяваць мабільнае прыкладанне. Далей праграма імітуе нібыта рост даходаў, у тым ліку ў крыптавалюце. Як толькі ў вас узнікае жаданне зняць грошы – пачынаюцца праблемы.
Ілжэброкеры кажуць, што зрабіць гэта складана.
Раяць папоўніць рахунак яшчэ раз на пэўную суму, аплаціць страхоўку ці штодня размяшчаць валюту ў еўрапейскай ячэйцы. У выніку інвестар губляе свае грошы разам з надзеяй на будучыя мільёны.
Каб не трапіць на вуду злачынцаў, неабходна:
v праверыць сайт інвестыцыйнай кампаніі ці брокера, звярнуць увагу на рэквізіты і наяўнасць ліцэнзій;
v адмовіцца ад паслуг кампаніі ці яе прадстаўнікоў, калі яны просяць перавесці грошы за паслугу на карту фізічнай асобы ці праз электронны кашалёк;
v абавязкова заключыць дагавор і запрошваць справаздачнасць аб аказанні брокерскіх паслуг;
v не весціся на абяцанні гарантаванага высокага даходу ў кароткія тэрміны.
Крымінальны вышук.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.