18 Июля 2025

Помощь к новому учебному году

gazeta
  • 826

 Сем’і, у якіх выхоўваецца трое і больш дзяцей, атрымаюць аднаразо- вую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі). Такая падтрымка прадугледжана ў падпраграме 1 «Сям’я і дзяцінства» дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады.

Для атрымання матэрыяльнай дапамогі з 21 ліпеня звяртайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на адрас г. Міёры, вул. Камуністычная, 36/2, кабінет 8.

Да заявы неабходна прыкласці дакументы і іх ксеракопіі:

v пашпарт або дакумент, які пацвяржае асобу;

v пасведчанне шматдзетнай сям’і (пры яго адсутнасці – пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей);

v даведкі з устаноў адукацыі для дзяцей, якія вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

v даведка пра займаемае жылое памяшканне і аб складзе сям’і;

v пасведчанне аб шлюбе;

v нумар базавага рахунка, адкрытага ў ЦБП № 213 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Міёры на імя атрымальніка для залічэння грашовых сродкаў.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на нумар 5 27 44.

Ганна ЛІСКОВА, загадчык аддзялення.

← Предыдущая

Врач-эпидемиолог Миорского РЦГЭ поделилась подробностями кампании по вакцинации

Назад к списку
Следующая →

Корреспондент газеты поделилась рецептом кабачкового рулета

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]