29 Мая 2018

Молокосборщику с Дисненщины благодарны люди

gazeta
  • 642

 Званок у рэдакцыю. Расповяд субяседніцы на другім канцы провада малюе наступны сюжэт: “Ранак у вёсках паблізу Дзісны. Ля сядзіб, дзе гаспадары гадуюць кароў, стаіць посуд з малаком. Іншыя жахары з “таварам” чакаюць малаказборшчыка самі, каб пацікавіцца якасцю прадукта. Неўзабаве з-за паварота паказваецца аўтамабіль.”

Ігар Талочка збірае малако на Дзісненскай зоне не так даўно. Аднак аўтарытэт у людзей займеў хутка. Старэйшым людзям дапамагае падняць вядро, сам вылівае малако ў цыстэрну. Калі нечакана падвядзе машына, то малаказдатчыкі заўсёды ў курсе. Ігар тэлефануе і папярэджвае, каб прадукт ахалоджвалі. Малаказдатчыкі шчыра ўдзячныя Ігару Талочку за клапатлівыя і ўважлівыя адносіны да іх.  

Не так даўно ў сям’і Талочкаў нарадзіўся першынец сын Іван. Ігар 30 мая адзначае дзень нараджэння. З гэтымі важнымі нагодамі віншуюць мужчыну вяскоўцы-малаказдатчыкі з Осцевіч, Манякова і іншых навакольных вёсак, якія запісаны штодзень у яго маршрут. Жадаюць Ігару моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і ўсяго самага найлепшага.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

В Миорах торжественно открылся магазин стройматериалов «Домовой»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]