Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: С 5 по 9 октября сотрудники органов внутренних дел проводят профилактическую акцию "Кибермарафон"
Происшествия: В период с 28 сентября по 4 октября на территории Витебской области зарегистрировано 28 киберпреступлений
Происшествия: ДТП в Миорском районе: работники МЧС деблокировали водителя
Происшествия: Родителям в Беларуси стоит быть начеку: мошенники придумали новую схему
Общество: Место нахождения организации должно соответствовать месту ее государственной регистрации
У паўтарагадовай дзяўчынкі пасляабедзенны сон. Маці побач і час ад часу з любоўю паглядае на дачушку. Пакуль маленькая бачыць казачныя дзіцячыя сны, матуліны рукі ствараюць цуды наяве. Мацярынства і творчасць напаўняюць дні Вольгі МІНА прыемнымі клопатамі, душэўнай цеплынёй і палётам натхнення.
Пісьменнік, майстрыца, педагог, маці. Усё гэта грані асобы Вольгі Міна. Першая праявілася ў дзяцінстве. З пачатковых класаў вучаніца Даўгінаўскай школы пісала казкі, затым на паперу пачалі класціся вершаваныя радкі. Умелыя рукі Вольгі са школьных гадоў выводзілі ўзоры спіцамі, кручком, іголкай. З паэтычнай творчасцю і рукадзеллем не развітвалася ў студэнцкую пару, што прайшла на філалагічным факультэце ВДУ ім П. Машэрава. Працягвала сумяшчаць хобі з работай у Мілашоўскай БШ і Павяцкай СШ, СШ № 2, Дворнасельскай СШ. Паралельна займалася рамесніцкай дзейнасцю. Асартымент вырабаў ручной работы шырыўся, майстрыца з цікавасцю спрабавала новыя для сябе тэхнікі. Дрэвы і кветкі з бісеру, плеценыя з газетных трубачак шкатулкі, упрыгожванні для валасоў з атласных стужак, і, канешне, вышыванкі і вязаныя шапкі, шалікі, снуды і іншыя рэчы. Фота сваіх работ Вольга сабрала ў партфоліа – атрымаліся дзве пульхныя папкі. Вырабы раз’ехаліся ў розныя куточкі Беларусі і за мяжу. Геаграфія шырокая: Расія, Германія, Латвія, Англія, Ізраіль, ЗША і іншыя краіны.
– На час водпуску па доглядзе дзіцяці рамесніцкую дзейнасць прыпыніла. Аднак займацца рукадзеллем працягваю. Гэта патрэба душы. Нядаўна навучылася рабіць букеты з матылькоў. Працягваю займацца кропкавым роспісам на талерках (на фота), які асвоіла гадоў шэсць таму. Са шпалераў атрымліваюцца арыгінальныя падарункавыя пакеты. Фота работ размяшчаю на сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках «Аднакласнікі» і «TikTok», – расказвае суразмоўніца. – Памайстраваць атрымліваецца, пакуль дачушка спіць у абед або сваёй справай займаецца. Любую вольную хвілінку для творчасці выкарыстоўваю.
Актыўнай і цікаўнай расце Міраслава. З задавальненнем прытанцоўвае пад музыку, замест лялек аддае перавагу мячыкам і машынкам. Ужо ведае некаторыя літары, што напісаны на мяккіх кубіках, распазнае фігуры. Любіць паспаць да васьмі – дзевяці раніцы і зусім без ахвоты кладзецца спаць увечары. На абед з апетытам есць сырнікі ці бліны. Не жадае заставацца адна ў манежы з мноствам цацак. Пакуль Вольга ў суседнім пакоі выбірае свае работы для фота, маленькая кліча: «Мама! Мама!» Імкнуцца заняць яе ўвагу цацкамі – атрымліваецца не вельмі.
– Мірачцы трэба, каб я ўвесь час была побач з ёй, – усміхаецца матуля. – Мне складана было перабудаваць свой лад жыцця са звыклых школьных будняў на мацярынскія. На гэта спатрэбіўся час. Быць маці – шчасце. Эмоцыі, якія адчуваеш, калі цябе абдымаюць маленькія ручкі, не перадаць словамі. У выхаванні разам з любоўю ёсць складнік дысцыпліны і строгасці.
З першых дзён цяжарнасці Вольга вядзе мацярынскі дзённік. У ім запісаны дні прыёму ва ўрача, вынікі аналізаў і ўльтрагукавога даследавання. Пазначана, калі ў дачушкі прарэзаліся першыя зубкі, калі яна зрабіла першыя крокі, упершыню сказала «мама» і «тата». Тут яшчэ будзе шмат важных запісаў.
І, напэўна, напішуцца ў сшытак новыя вершы, якія будуць прысвечаны дачушцы. Клапатлівыя матуліны рукі звяжуць Мірачцы прыгожыя шапку і шалік. Пакуль у гардэробе маленькай рэчаў ручной работы няшмат. Большую частку часу маці занята з дзяўчынкай ці штодзённымі жаночымі клопатамі па доме. Творчасць, як кажуць, па рэшткавым прынцыпе. І ўсё ж без яе для Вольгі немагчыма. Гэта таксама асалода. У нечым падобная да мацярынства.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.