Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Полацкі пагранічны атрад запрашае на ваенную службу па кантракце мужчын ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, у тым ліку тых, што не праходзілі тэрміновую ваенную службу – да 25-ці, а таксама жанчын ад 19 да 35 гадоў.
У Верхнядзвінскім раёне ў аддзяленне пагранічнага кантролю «Грыгароўшчына» патрэбны кантралёры, пол не мае значэння, веданне замежных моў вітаецца. На пагранзаставах «Савейкі» і «Бігосава» чакаюць мужчын-інспектараў.
На Браслаўшчыне ёсць вакансіі кантралёраў для мужчын і жанчын у аддзяленні пагракантролю «Урбаны» і «Відзы». Перавага аддаецца тым, хто ведае замежныя мовы. На пагранзаставах «Друя», «Плюсы», «Урбаны» і «Відзы» будуць рады мужчыну-інспектару. На пагранічных пастах «Пакульня», «Карасіна» і «Казяны» чакаюць мужчын-тэхнікаў з вадзіцельскім пасведчаннем катэгорый В, С.
Патрабаванні да вышэйпералічаных кандыдатаў – агульная сярэдняя, прафесійна-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная або вышэйшая адукацыя.
Ва ўпраўленні пагранатрада ў пасёлку Фарынава ёсць вакансія начальніка медыцынскага пункта з ліку афіцэраў запасу. Адукацыя – вышэйшая медыцынская. Для фельчара-начальніка аптэкі ветэрынарнага лазарэта – сярэдняя спецыяльная ветэрынарная або вышэйшая ветэрынарная. Прымуць толькі мужчыну, як і на пасаду тэхніка, вадзіцеля аўтамабіля, дзе патрэбна агульная сярэдняя, прафесійна-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная або вышэйшая адукацыя. Абавязкова вадзіцельскае пасведчанне катэгорый С, D.
У аддзяленні пагранічнага кантролю «Віцебск» маюць патрэбу ў кантралёры з сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыяй. Веданне замежных моў вітаецца.
Кандыдат, які паступае на ваенную службу па кантракце, павінен адпавя- даць медыцынскім, прафесійна-псіхалагічным патрабаванням, устаноўленым для праходжання ваеннай службы і канкрэтнай ваенна-ўліковай спецыяльнасці, а таксама па ўзроўні адукацыі, прафесійнай і фізічнай падрыхтоўкі.
Ваенным гарантуецца пенсіённае забеспячэнне па дасягненні 48-гадовага ўзросту пры выслузе гадоў; стабільнае грашовае забеспячэнне ад 1 тысячы рублёў, а таксама ваеннай і спецыяльнай формай; штогадовы адпачынак працягласцю да 45 сутак, сацыяльны водпуск да 10 сутак па сямейных і іншых абставінах; грашовая кампенсацыя за карыстанне жылым памяшканнем па дагаворы найму; льготнае крэдытаванне пры будаўніцтве жылля; бясплатнае медыцынскае абслугоўванне саміх і членаў сем’яў у ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы; матэрыяльная дапамога пры ўзнікненні непрадбачаных абставін; штогадовая аднаразовая дапамога на аздараўленне; абавязковае дзяржаўнае страхаванне.
Звяртайцеся ў Полацкі пагранатрад па адрасе Полацкі раён, пасёлак Фарынава, або на нумары 8(0214) 43 30 13, 43 73 12.
Дзяніс ГЛЕБКА,
афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранічнага атрада.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.