Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Сергей Мелешкин рассказал, к чему готовятся подразделения МЧС этим летом
Пульс Миорщины: В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок
Пульс Миорщины: В Миорском ТЦСОН прошло занятие по арт-терапии
Миорщина в лицах: За многолетний труд: Валерий Драбо удостоен высокой награды
Актуально: На линии дружбы и памяти
33 даследчыя работы прадставілі вучні школ раёна на навукова-практычнай канферэнцыі «Крок у будучыню». Найлепшыя вызначылі ў пяці секцыях: «Гісторыя. Краязнаўства. Грамадазнаўства», «Першыя крокі ў навуку», «Дакладныя навукі», «Актуальныя праблемы ў навуках аб прыродзе і чалавеку», «Мастацтва слова».
Прадзед-франтавік
Дыпломам І ступені ў секцыі «Гісторыя. Краязнаўства. Грамадазнаўства» адзначана работа вучаніцы Туркоўскай БШ Анастасіі Сташкевіч (на фота ўверсе) «Дарогі Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыі сям’і» (кіраўнік Андрэй Лапіцкі). У вучняў школы даследчыца сабрала звесткі пра іх продкаў – удзельнікаў і ахвяр вайны. Акцэнт зрабіла на біяграфіі свайго прадзядулі Аркадзя Лук’янавіча Скавародкі. У сямейным архіве захоўваюцца яго ўзнагароды, сярод якіх медаль «За перамогу над Германіяй» і ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, а таксама ваенная фляжка. Шынель, у якім прайшоў усю вайну, стаў экспанатам музея СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі.
Распавяла даследчыца пра жыццёвы і ваенны шлях прадзядулі. Нарадзіўся Аркадзь Лук’янавіч 16 мая 1918 года ў вёсцы Масеўцы. Бацькі выхоўвалі пяцярых дзяцей. Скончыў тры класы. У мясцовых умельцаў асвоіў справы шаўца, сталяра і каваля. На фронт трапіў у ліпені 1941-га і ваяваў да кастрычніка 1945-га. Пасля да красавіка 1946-га служыў у полацкім перасыльным пункце стралкоў. За ўсю вайну ні разу не быў кантужаны ці паранены. У мірны час працаваў кавалём у калгаснай кузні. З успамінаў унучкі, быў шчодры на ласункі. Лічыў, што за працу трэба плаціць. Калі малеча дапамагала пасвіць кароў, разлічваўся з ёй грашыма.
Як заўважае Анастасія Сташкевіч, тэма даследавання вельмі яе зацікавіла. Пакуль працавала над работай, разам з іншымі вучнямі пабывала ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў сталіцы, наведала мемарыяльны комплекс «Хатынь» і месца пахавання расстраляных фашыстамі яўрэяў у Дзісне. Вырашыла даследаваць жыццёвы шлях сваёй прабабулі, якая ў гады вайны была вывезена на прымусовыя работы ў Германію.
Дзеці і вайна
Два супрацьлеглыя і несумяшчальныя паняцці – дзеці і вайна, падкрэсліла вучаніца Узмёнскай БШ Ганна Матэленак. Яе работа «Дзеці і вайна: малалетнія вязні Узмёншчыны» (кіраўнік Наталля Матэленак) адзначана дыпломам ІІ ступені ў секцыі «Гісторыя. Краязнаўства. Грамадазнаўства».
Школьніца вывучала біяграфіі сваіх землякоў, што сталі ахвярамі фашызму. Так, у 16 гадоў зняволены Канстанцін Васільевіч Белавус з вёскі Брыжынкі. Працаваў на кандытарскай фабрыцы, дзе выраблялі шакалад для нямецкіх салдат. Потым трапіў да аднаго з нямецкіх гаспадароў. 17-гадовы Юзаф Іосіфавіч Сяргун зведаў цяжкую працу ў Кёльне на брыкетным заводзе. З жывых сведкаў ваеннай пары ва Узмёнах засталася Зінаіда Аляксееўна Аўсюк. Цяпер ёй 89 гадоў, калі з сям’ёй апынулася ў Дзюсельдорфе – было восем. Памятае смак хлеба з пілавіння і супу з травы, якімі кармілі ў працоўным лагеры. Пасля шчыравалі на гаспадара. З харчаваннем стала лепш: малако, хлеб, яйкі, смятана.
Падрабязней спынілася даследчыца на гісторыі Галіны Маркаўны Алеська з вёскі Труды. Усю іх сям’ю арыштавалі за сувязь з партызанамі: бацьку Марка Андрэевіча, маці Параскеву Рыгораўну, сыноў Расціслава і Хрыстафора, дачок Галіну, Людмілу і Феню. Галіне было сем гадоў. Разам з роднымі прайшла праз пакуты некалькіх канцлагераў. Ад холаду і голаду аслаб брат Хрыстафор. Яго палічылі мёртвым. Зняволеныя, што прыйшлі грузіць трупы людзей для адпраўкі ў крэматорый, выратавалі хлопца ад смерці. У крэматорыі скончылася жыццё бацькі. З братамі і сястрой Феняй Галіна трапіла ў польскі канцлагер Ліцманштадт. Хадзілі строем, га-
дзінамі стаялі на вуліцы ў любое надвор’е. Ноччу, каб сагрэцца, малыя спалі па некалькі чалавек, за што іх білі. За калючым дротам, наколькі маглі дацягнуцца дзіцячыя рукі, з коранем была вырвана трава, якая служыла стравай палонным. Некалькі разоў у Галіны бралі кроў, ад чаго кружылася галава і не трымалі ногі. У такія дні лепш кармілі і давалі піць штосьці салодкае. Наступствамі чарговага забору крыві сталі хвароба і смерць Фені. Пасля вайны Галіну знайшла ў дзіцячым доме сястра Людміла. Ёй з маці давялося прайсці праз Асвенцым, Равенсбрук, Дахау і іншыя канцлагеры. Вярнуліся дадому браты. У мірны час пра перажытае не гаварылі, каб не рабіць балюча адзін аднаму.
У ліку найлепшых работ
Дыпломам ІІІ ступені ў секцыі «Гісторыя. Краязнаўства. Грамадазнаўства» адзначала даследаванне вучня Дзісненскай школы Ігара Лапаткі «Дынаміка змянення колькасці насельніцтва ў г. Дзісна: тэндэнцыі і перспектывы» (кіраўнік Васіль Шамшур). Усяго ў гэтай секцыі разгледзелі шэсць навукова-даследчых прац. Столькі ж прадставілі ў секцыі «Актуальныя праблемы ў навуках аб прыродзе і чалавеку». Дыплом І ступені атрымала вучаніца Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна Ксенія Яленская з работай «Рэдкія расліны ў ваколіцах г. Дзісна: відавы састаў, стан папуляцый» (кіраўнікі Ала Майсяёнак, Святлана Яленская). Дыплом ІІ ступені ў Вікторыі Радчынай з Язненскай школы. Яе праца – «Фэншуй пакаёвых кветак: гармонія людзей і раслін у доме» (кіраўнік Святлана Сімановіч). Дыпломам ІІІ ступені адзначана работа Аліны Федуковіч з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі «Уплыў харчавання і шкодных звычак на разумовую працаздольнасць падлеткаў» (кіраўнік Аляксандр Яноўскі).
Секцыя «Першыя крокі ў навуку» сабрала сем удзельнікаў. Дыплом І ступені прысудзілі Ягору Шокелю з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі за работу «Загадкавы свет крышталяў» (кіраўнік Таццяна Лісічонак). Дыпломы ІІ ступені атрымалі Глеб Ліманоўскі з СШ № 2 імя М. Ізварына з працай «Чаму Плутон выключаны з ліку планет Сонечнай сістэмы» (кіраўнік Марыя Балюй) і Вольга Дворнікава з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі з работай «Сакрэты слайма» (кіраўнік Галіна Пальчэх). Дыплом ІІІ ступені ў Максіма Сураўёва з даследаваннем «Новы трэнд – мікразеляніна. Ці ёсць у ёй толк?» (кіраўнік Юрый Скукоўскі).
Найменш работ – чатыры – у секцыі «Дакладныя навукі». Дыпломамі І ступені адзначаны даследаванні Елізаветы Матэленак з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі «Выкарыстанне абалонкі Scratch для стварэння дадаткаў» (кіраўнік Вольга Матэленак) і Яўгена Івашкевіча з СШ № 2 імя М. Ізварына «Фізіка-хімічныя характарыстыкі некаторых уласцівасцяў мыйных сродкаў для посуду» (кіраўнікі Таццяна Курашэвіч, Алена Яфімава). Вучань Язненскай школы Антон Шчарбіцкі атрымаў дыплом ІІ ступені за працу «Лайфхакі: усё геніяльнае проста» (кіраўнік Наталія Жойдзік). У Паўла Шупейкі з СШ № 2 імя М. Ізварына дыплом ІІІ ступені за работу «Альтэрнатыўная электрычнасць» (кіраўнік Вольга Лакотка).
Больш за ўсё даследчых прац – дзевяць – сабрала секцыя «Мастацтва слова». Дыпломы І ступені атрымалі Ульяна Рачыцкая з СШ № 2 імя М. Ізварына з работай «Такое адметнае ў (у нескладовае)» (кіраўнік Вера Сушко) і Арцём Шкялёнак з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна з працай «Тапаніміка маёй малой радзімы» (кіраўнік Валянціна Кавалеўская). Дыпломы ІІ ступені ў Паліны Зінькевіч з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі з даследаваннем «Словы ісціны і словы хітрасці ў сучаснай рускай мове» (кіраўнік Таццяна Сарока), Марыі Марозавай і Кацярыны Матылёнак з СШ № 2 імя М. Ізварына з працай «Руская мова ў назвах нашага горада» (кіраўнік Жанна Апалька). Работа вучаніц СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Міланы Шымко і Аліны Шыдлоўскай «Памылковыя сябры перакладчыка» (кіраўнік Алена Гоч) адзначана дыпломам ІІІ ступені.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.