30 Июня 2017

Поиск родственников на Миорщине

gazeta
  • 516

Поиск родственников на Миорщине Райваенкамат атрымаў ад Ніны Мікалаеўны Філіп'евай ліст наступнага зместу:

 

"Паважаныя таварышы!
Атрымала звестку, што мой дзя-дзя Каракін Мікалай Васільевіч пахаваны ў г. Міёры на плошчы Загінуўшых барацьбітоў. Хацела б атрымаць пацверджанне. Ён быў камандзірам разведвальнага ўзвода (ці роты, дзе як указваецца), ваяваў у 34-й асобнай гвардзейскай танкавай брыгадзе, загінуў 7 ліпеня 1944 года… Верагодна, ёсць музей з экспазіцый пра вызваліцеляў, дасылаю для яго здымкі.
Ён быў настаўнікам пачатковай школы. Працаваў год, пайшоў у жніўні добраахвотнікам. Вучыўся на камандзіра ў Архангельску, а потым трапіў на фронт. Дзе ваяваў, нам ніколі не пісаў, пахаронку згубіла мая бабуля. Але пісьмо сяброў памятаю, што ён згарэў у танку, вельмі цёплае было пісьмо. Можа хто з іх яшчэ жывы?"

 

Поиск родственников на Миорщине Звесткі пра танкіста Каракіна ў кнізе "Памяць" не поўныя. Калі іх аб'яднаць з тым, што стала даступным пазней, можна скласці наступную даведку: КАРАКІН (Корякин) Мікалай Васільевіч нарадзіўся ў 1922 годзе, старшы лейтэнант, камандзір разведвальнага ўзвода 34-й гвардзейскай танкавай брыгады, згарэў у танку. А вось тут разыходжанне? Па кнізе "Памяць" у спісе загінуўшых воінаў Чырвонай Арміі адзначана, што гэта адбылося 4 ліпеня. Між тым, найбольш значныя баявыя дзеянні брыгада вяла на тэрыторыі раёна ў перыяд з 5 да 8 ліпеня, калі гнала ворага ад Тычак праз Масты, Рыжыя, паміж Казаковам і Новым Сялом на Каменку, Сітнікі і Панчаны на граніцы з Браслаўскім раёнам. Так што дата гібелі 7 ліпеня больш верагодная.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

В Миорах любят порядок

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]