10 Апреля 2018

Поэтизировать женщину умеют юные журналисты из Нового Погоста

gazeta
  • 478

 Узвысіць, апаэтызаваць дзяўчыну, жанчыну, маці ў цёплы веснавы дзень спяшаліся аматары журналісцка-паэтычнага гуртка “Зараначка” Новапагосцкай школы.

Далучыцца да прыгожага гурткоўцы запрасілі аднакласнікаў, сяброў, настаўнікаў. Шаноўнымі гасцямі літаратурна-музычнай імпрэзы сталі паэты Мікалай Багданаў і Надзея Вайцюль.

РАСПАЧАЎ сустрэчу песняй наш галасісты салоўка Цімафей Фёдараў. Затым слова адрасавалі Жанне Мароз. Бібліятэкар выказала захапленне ад упрыгожанай залы і пазнаёміла з навінкамі літаратуры. Асобна спынілася на творах, прысвечаных яе вялікасці Жанчыне.
Як “прыемна быць дзяўчынкай бесклапотнай…” і лавіць усмешкі неўпрыкмет, расказвала дзевяцікласніца Раіса Пятроўская. Безумоўна, трэба з годнасцю пранесці прыгажосць і чысціню праз усё жыццё, не прынізіць нічые шчырыя пачуцці. Пра некаторыя аспекты ведае і Ірына Страха са сваім люстэркам. Старшакласнікі Ксенія Багданава, Ягор Батура і Яўген Мураўскі інсцэніравалі жартоўную народную легенду «Чаму кабета спачыну не мае». Яшчэ адна пастаноўка — урывак з рамана “Спакуса” Таісы Бондар. У ролях Яўгенія Сухоўская, Эла Маркевіч, Ганна Матруненкава. Чэрпае натхненне ў “Беларускай красуні” выпускнік Андрэй Мішук. З кветкаю, да якой вядуць усе сцежкі, ляцяць самалёты, імчаць паязды, параўнала жанчыну Ульяна Батура.


ПРА сваю паэтычную творчасць расказала госця свята Надзея Вайцюль. Прачытала некалькі вершаў. Гучныя апладысменты чакалі і Мікалая Багданава. Пабачыў свет другі зборнік паэта.


Напрыканцы імпрэзы гурткоўцы далі слушную параду: жанчыну не трэба гнявіць, а “трэба любіць аддана і смела, каб музыка ў свеце гучала”. І музыка загучала.


ГАРМАНІЧНЫМ дапаўненнем свята стала песня Вікторыі Мароз і яе аднакласніц “Любоў не прадаецца”. Не абышлося без падарункаў.


Таццяна ЯНУШОНАК, кіраўнік

журналісцка-паэтычнага гуртка “Зараначка”.

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Родители и дети на интеллект-ринге в СШ №3

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]