13 Января 2026

Родительское собрание под музыку в Миорской детской школе искусств

gazeta
  • 768

Майстэрства ігры на баяне ў дзіцячай школе мастацтваў асвойваюць 49 навучэнцаў, у тым ліку ў філіяле ў Дзісне. Чаму навучыліся юныя музыкі-міярчане, іх бацькі ўбачылі на сходзе.

Распачаў справаздачны канцэрт узорны аркестр баянаў і акардэонаў. У гэтым творчым калектыве, створаным у пачатку 90-х гадоў, змянілася некалькі пакаленняў юных музыкаў. Аркестр не раз заяўляў пра сябе ў вобласці, на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Цяпер музыканты рыхтуюцца да абласнога конкурсу «Спяваем з аркестрам», што адбудзецца ў сакавіку.

Канцэртная праграма для бацькоў уключала асобныя нумары выхаванцаў. Адны ігралі самастойна, іншыя з падтрымкай сваіх выкладчыкаў. Некаторыя выступленні доўжыліся каля хвіліны, пасля кожнага гучалі апладысменты.

Як падкрэсліў дырэктар установы і кіраўнік узорнага аркестра баянаў і акардэонаў Ігар Лавец, навучанне ігры на музычным інструменце дае дзецям не толькі адпаведныя навыкі, але і са- дзейнічае іх эстэтычнаму выхаванню, што вельмі каштоўна. Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

← Предыдущая

В Миорском ТЦСОН прошла инфо-встреча «Беларусь против табака: здоровый маршрут»

Назад к списку
Следующая →

Как уберечь ребёнка от обморожения?

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]