21 Марта 2016

Почему в банкомате закончились деньги?

gazeta
  • 622
Почему в банкомате закончились деньги?Званок ў рэдакцыю: тэрмінова спатрэбіліся наяўныя грошы, у панядзелак раніцай (маецца на ўвазе 14 сакавіка) аб'ехаў усе банкаматы райцэнтра, ні адзін з іх не дзейнічаў. Калегі па працы "супакоілі": некаторыя не змаглі "зняць" патрэбныя сумы яшчэ у нядзелю ці нават суботу. У чым справа?
 
За тлумачэннямі рэдакцыя звярнулася да кіруючых работнікаў нашых банкаўскіх устаноў. Вось што пачулі ад дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг №213 філіяла №214  ААТ "ААБ Беларусбанк" Алены Мікалаеўны ЮШКЕВІЧ:
—Нашы банкаматы аказаліся перагружанымі з-за таго, што адбыліся  адначасовыя выплаты заробку бюджэтным работнікам і пенсій пенсіянерам раней вызначаных тэрмінаў—з 12 сакавіка і тым, каму звычайна грошы паступалі 13-га і 14-га. Запатрабаваныя насельніцтвам сумы аказаліся значна большыя, на якія мы звычайна разлічвалі.

Паўплывала і тое, што з 1 сакавіка наш Цэнтр перайшоў на новы распарадак работы, цяпер па суботах аперацыйны аддзел наведвальнікаў не прымае, у яго работнікаў выхадныя зараз як у большасці працуючых—у суботу і нядзелю.
Тады першымі адключыліся банкаматы "Аграпрамбанка", затым выкарысталі свае магчымасці і нашы, адзін прыпыніўся ў нядзелю ў 14.00, другі—у 16 гадзін. У панядзелак яны былі загружаны купюрамі з раніцы.

Увогуле мы сочым за сітуацыяй і па магчымасці аператыўна папаўняем банкаматы наяўнасцю, бо для банка важным з'яўляецца паказчык работаздольнасці гэтага абсталявання, аднак усе сітуацыі прадугледзець немагчыма. 
Намеснік начальніка  РКЦ-16 г. Міёры філіяла "Аграпрамбанк" Віцебскага абласнога ўпраўлення Людміла Іванаўна ХОВАН прадоўжыла:
—Гэта ўнікальны за апошнія два гады выпадак, каб усе 4 банкаматы райцэнтра адначасова "адмовіліся" выдаваць кліентам патрэбныя ім грашовыя купюры. Свае два на будучыя выхадныя мы заправілі наяўнасцю па звычайным ліміце. Аднак атрымаўся павышаны попыт на наяўныя сродкі, мы яго не чакалі, ды і не маглі прадугледзець. Даўно нічога падобнага не здаралася.

У панядзелак з раніцы былі запраўлены наяўнасцю абодва нашы банкаматы, у 9.45—у будынку "Універсама" па вул. Леніна, у 10 гадзін—непасрэдна ў банку.
Але такі збой не павінен быў стварыць асаблівых непрыемнасцяў насельніцтву, бо ва ўсіх гандлёвых установах райцэнтра можна разлічыцца за пакупкі банкаўскімі карткамі.
Ва ўсякім выпадку здарэнне стала перасцярогай для кіраўніцтва абедзвюх банкаўскіх устаноў.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.


← Предыдущая

Как медалист СШ № 3 выбрал БГУИР

Назад к списку
Следующая →

Встреча вдохновила на творчество

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]