25 Марта 2016

Победные произведения маленьких экологов

gazeta
  • 584
Победные произведения маленьких экологовАргкамітэт падвёў вынікі раённага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. Нагадаю, што ён праводзіўся сярод выхаванцаў дашкольных устаноў і вучняў агульнаадукацыйных школ ва ўзроставых катэгорыях ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў. 
 
Прапаноўвалася падрыхтаваць творы ў любой тэхніцы, нават аплікацыі, галоўнае, каб яны адлюстроўвалі беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстой-лівае выкарыстанне багаццяў планеты.
Адразу адзначым, што юныя канкурсанты праявілі актыўнасць, старанне, творчую фантазію, прадэманстравалі высокую мастацкую падрыхтоўку. Вызначыцца з перавагамі аргкамітэту было не проста.
І ўсё ж пераможцы названы.

Ва ўзроставай групе "ад 3 да 5" першае месца прысуджана 4-гадоваму выхаванцу ясляў-сада №2 Арцёму Плехтану за малюнак "Беражыце прыроду—цудоўнае побач!"
Другой стала пяцігадовая Дар'я Рынкевіч з малюнкам "Зімовы пейзаж". Мастачка жыве ў Наўгародах і наведвае Чапукоўскую дзіцячы сад-сярэднюю школу. 

На трэцюю прыступку гонару памясціліся адразу два аўтары—пяцігадовая жыхарка Дзісны Ганна Мыслівец (яна наведвае Дзісенскі дзіцячы сад, а для конкурсу падрыхтавала малюнак "Прырода наша—верны сябра…") і з "Калажом"—Канстанцін Шокель, выхаванец ясляў-сада №1.
Ва ўзроставай групе "ад 6 да 10" бясспрэчны лідар сямігадовы Вадзім Сахатаў, які жыве ў аграгарадку Мікалаёва і наведвае Сіцькоўскую дзіцячы сад-сярэднюю школу. Для конкурсу падрыхтаваў малюнак "Сава".

Другое месца падзялілі два творцы—шасцігадовая Рыта Маркевіч з малюнкам "Гэты чароўны падводны свет" (жыве ў вёсцы Басянкі-3 і наведвае Язненскі дзіцячы сад) і дзевяцігадовая Марта Кліпацкая з малюнкам "Абарані тое, што маеш!" (міярчанка, вучаніца СШ №3).
Два аўтары падзялілі і трэцяе месца. Дзевяцігадовая жыхарка вёскі Рунды і вучаніца Завуццеўскай дзіцячы сад-базавай школы Анастасія Хахолка падрыхтавала малюнак "Мурашнікі не разбурай…", а васьмігадовая школьніца з Міёрскай базавай Усціна Ясінская—малюнак "Кветкавая паляна".

Разлічваем, што добрыя весткі на гэтым не закончыліся, бо творы пераможцаў раённага конкурсу прадстаўлены на абласны этап.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ВАЯВОДАЎ,
галоўны спецыяліст райінспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.  


← Предыдущая

Летние лайфхаки: как упростить жизнь на кухне

Назад к списку
Следующая →

Полоцкие пограничники посетили Повятье

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]