30 Декабря 2020

Во время зимних каникул школьные лагеря работают в обычном режиме

gazeta
  • 598

 У вучэбна-метадычным кабінеце аддзела па адукацыі райвыканкама паведамілі: школьныя лагеры на зімовых канікулах з 28 снежня па 5 студзеня працуюць у звычайным рэжыме, пры гэтым узмоцнены меры па арганізацыі бяспечных умоў знаходжання дзяцей.

 

Школьныя лагеры адчынілі свае дзверы для ста дзяцей у шасці ўстановах адукацыі раёна. Спартыўныя спаборніцтвы, забаўляльныя мерапрыемствы і гурткі па інтарэсах – кожны знойдзе сабе занятак па душы. Найбольшы ўхіл ідзе на аздараўленне.

 
Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, ва ўстановах адукацыі дзейнічае прапускны рэжым. Староннім тут не месца. Аднак наведаюцца ў госці Дзядуля Мароз са Снягуркай, каб павіншаваць вучняў і ўручыць падарункі.

 
Уведзены масачны рэжым для работнікаў лагера. Памяшканні і паверхні апрацоўваюць дэзсродкамі, абавязковыя вільготная ўборка і праветрыванне. Вірус не павінен пранікнуць ва ўстановы адукацыі: штодня ўсім вымяраюць тэмпературу цела, ацэньваюць знешні выгляд на адсутнасць прыкмет захворвання. Масавыя мерапрыемствы пры спрыяльных умовах надвор’я праходзяць на вуліцы.

 
Абавязковая мера – дыстанцаванне. Да таго ж з дзецьмі вядзецца пастаянная работа па прафілактыцы рэспіраторных захворванняў. Усе павінны прыступіць да заняткаў здаровымі і з новымі сіламі.

 

Алена ВАРОНІНА.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Как оформить справку о здоровье ребенка перед школой?

Назад к списку
Следующая →

Семья Касатых из Дисны: 30 лет - вместе с нами!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]