14 Марта 2026

Инженерная неделя на Миорщине: встреча с Верхнедвинскими учителями и учениками

gazeta
  • 1511

На Міёршчыне падчас абласнога тыдня інжынерыі прымалі настаўнікаў фізікі і навучэнцаў груп інжынернай скіраванасці з Верхнядзвінскага раёна. У праграме сустрэчы – майстар-клас, інтэлектуальная гульня, экскурсіі.

У СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі майстар-клас для вучняў з Верхнядзвінскага раёна па стварэнні разумнага ліхтара правяла настаўнік інфарматыкі Вольга Матэленак. Пасля спаборнічалі ў тэматычнай віктарыне з навучэнцамі інжынернай групы СШ № 3 імя Я. Томкі.

Таксама госці наведалі школьныя музеі. Настаўнікі бліжэй пазнаёміліся з дзейнасцю ўстановы адукацыі, яе матэрыяльна-тэхнічнай базай.

Завяршыла сустрэчу экскурсія на металапракатны завод.

– У гэтым навучальным годзе ў раёне дзейнічаюць тры групы інжынернай скіраванасці – у СШ № 3 імя Я. Томкі, Язненскай і Чапукоўскай СШ. У СШ № 3 створаны інжынерна-тэхнічны цэнтр, з дзейнасцю якога таксама пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства, – заўважае метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Алена Летахіцкая. – Групы інжынернай скіраванасці ва ўстановах адукацыі Міёршчыны створаны ў 2023-2024 навучальным годзе. Вынік першага выпуска, што адбыўся ў мінулым навучальным годзе, – 100 % паступленне на профільныя спецыяльнасці.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

← Предыдущая

Радиостанции Беларуси теперь можно с комфортом слушать в любой точке мира

Назад к списку
Следующая →

Нарушение трудового законодательства и выплата "зарплаты в конверте"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]