23 Мая 2016

К нынешнему 55-летию Белорусского фонда мира

gazeta
  • 657
К нынешнему 55-летию Белорусского фонда мира13 мая міёрская дэлегацыя пабывала ў дзяржаўнай філармоніі на ўрачыстым пасяджэнні да сёлетняга 55-годдзя Беларускага фонду міру. У нас гэты сектар работы адказна вядзе супрацоўнік райвыканкама на заслужаным адпачынку ініцыятыўная і актыўная Ала Смерцьева. 
 
Разам з ёй дэлегацыю ў сталіцы прадставілі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Гур'ева, якая ў складзе праўлення райструктуры. У дзяржфілармоніі выступалі кіраўнікі беларускай грамадскай арганізацыі, узнагароджаны лепшыя яе сябры. У тым ліку і Таццяна Туманава—старшыня абласнога аддзялення. 

Тым часам міёрская структура вядзе актыўную работу. У пятніцу адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Дзеці міру—дзецям вайны" з канцэртам. Дзяцей вайны ў нашым раёне 600, многія—нямоглыя, але завітаць у залу жадаючых хапіла. Разам з тым да свайго юбілею райструктура правяла конкурс школьных малюнкаў. Першае месца ў Дар'і Грэцкай (14 гадоў, Узмёны). Яна намалявала буслоў на пано "Роднае гняздо". Прызёр—Мікола Бараноўскі (10 гадоў, Новы Пагост). "Свет без вайны"—яго работа, на якой салдаты ў мірны час. Таксама ў фаварытах Максім Цярэшка (15 гадоў, Мілашова). На яго "Шчаслівай пары дзяцінства" кветкі і дзеці. Удзельнікі поруч з выдатнікамі ў вучобе і спорце будуць узнагароджаны на раённай імпрэзе ўшанавання. 
Фота для ілюстрацыі.
Алена БАСІКІРСКАЯ.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Подписывайтесь на любимые издания

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]