Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Фота аўтара
Інспектары раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустракаюцца з насельніцтвам, каб нагадаць правілы пажарнай бяспекі.
З інспектарам РАНС Алегам Перапячаевым і спецыялістам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ганнай Шынкевіч едзем на вуліцу Першамайскую ў райцэнтры. У спісе дзесяць адрасоў, па якіх жывуць пенсіянеры.
—Домаўладанні наведваем з мэтай прафілактыкі і навучання. Нагадваем гаспадарам, каб сачылі за станам аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, своечасова рамантавалі печы. За парушэнні адразу не штрафуем. Да пакарання прыбягаем, калі нашы патрабаванні застаюцца без увагі,— расказвае інспектар.—У першую чаргу ідзём у сем'і з дзецьмі, да адзінокіх інвалідаў і пенсіянераў.
У Ганны Шынкевіч мэта іншая. Інфармацыя пра жыхароў раёна, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку, заносіцца ў банк да-дзеных тэрытарыяльнага цэнтра. Ім прапаноўваюць сацыяльныя паслугі.
Стукаемся ў дзверы, тлумачым, за чым прыйшлі, праходзім у дом. Алег Перапячаеў цікавіцца, ці ёсць пажарны апавяшчальнік. Прыборам карыстаюцца амаль у кожным доме. Ацяпленне ў большасці гаспадароў газавае, толькі ў некаторых печы. Інспектар нагадвае простыя правілы: выключаць электрапрыборы, выходзячы з дому, своечасова мяняць батарэйкі ў апавяшчальніку, тэлефанаваць 101 ці 112 у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Пакідае гаспадарам каляровую лістоўку па пажарнай бяспецы.
Такія прафілактычныя візіты—дзейсны сродак супраць надзвычайных здарэнняў.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.