28 Августа 2024

Инспектор Миорской районной энергогазинспекции напомнил правила электробезопасности во время ловли рыбы

gazeta
  • 748

Рыбалкане всегда бывает удачной. А если рядом проходит воздушнаялинияэлектропередачи-вообщеможет закончитьсятрагедией.

Рыбалка не заўсёды бывае ўдалай. А калі побач праходзіць паветраная лінія электраперадачы – увогуле можа скончыцца трагедыяй.

У Любанскім раёне 17 чэрвеня ад удару току загінуў рыбак. Ішоў да вадаёма па пясчаным насыпе з узнятай раскладзенай вудзільняй. Праходзячы пад паветранай лініяй электраперадачы 10 000 вольт, трапіў пад напругу.

У Слуцкім раёне 25 чэрвеня ў месцы перасячэння паветранай лініі электраперадачы 110 000 вольт з зарослай па перыметры хмызняком забалочанай нізінай знайшлі труп мужчыны са слядамі апёкаў, а таксама аплаўленыя фрагменты вудзільні і адзення.

Прычына няшчасных выпадкаў – асабістая неасцярож-    насць, ігнараванне мер бяспекі ў ахоўных зонах ліній электраперадачы.

Пазбегнуць паражэння электрычным токам падчас рыбалкі дапаможа выкананне наступных правіл:

v купляючы вуду, звярніце ўвагу на надпісы і знакі на корпусе вудзільні, што папярэджва- юць пра небяспеку лоўлі рыбы пад лініямі электраперадачы і падчас навальніцы;

v перш чым раскласці і закінуць вуду, упэўніцеся, што знаходзіцеся ў бяспечным месцы, па-за ахоўнай зонай электрычных сетак (не бліжэй за дзесяць метраў ад паветраных ліній напругай 10 000 вольт, за 15 метраў – 35 000 вольт і за 20 – 110 000);

v пераходзіце на іншае месца – складзіце вудзільню, каб пазбегнуць выпадковага дотыку да правадоў або набліжэння да іх на небяспечную адлегласць;

v у месцах перасячэння і збліжэння ліній электраперадачы з вадаёмамі на найбліжэйшых апорах устанаўліваюцца папераджальныя плакаты і знакі.

Нельга ігнараваць іх патрабаванні;

v падарылі вуду дзіцяці – растлумачце правілы паводзін паблізу ліній электраперадачы.

Валерый СЯЛІЦКІ, інспектар раённай энергагазінспекцыі.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

В Миорском районе воспитанники детских домов семейного типа получили материальную помощь на подготовку к учебе

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]