Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Сергей Мелешкин рассказал, к чему готовятся подразделения МЧС этим летом
Пульс Миорщины: В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок
Пульс Миорщины: В Миорском ТЦСОН прошло занятие по арт-терапии
Миорщина в лицах: За многолетний труд: Валерий Драбо удостоен высокой награды
Актуально: На линии дружбы и памяти
Багаты на даты кастрычнік для міярчанкі Веранікі Мядзялец. 14-га святкавала Дзень маці, 13-га – дзень нараджэння сярэдняй дачушкі, 29-га адзначыць Дзень утварэння службы аховы. Размаўляем з ёй, як удаецца спалучаць клопаты шматдзетнай маці з абавязкамі вартаўніка Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы.
– На работу ў Міёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы выйшла праз два гады пасля водпуску па доглядзе за дзіцём. Да гэтага ў ПМК-55 працавала плітачнікам-абліцоўшчыкам. У нас з мужам трое дзяцей, таму не спяшалася на работу, а потым вырашыла – трэба выходзіць, бо сумна, – дзеліцца Вераніка Мядзелец. – Трапіла сюды, можна сказаць, наўздагад. Прыйшла на субяседаванне, мне кажуць: «Мы Вам патэлефануем». Прайшло больш за месяц. Ужо і не разлічвала, калі паступіў званок.
На пасадзе паўтара года, варту нясе на мясакамбінаце. Сустракае ўсіх, хто прыходзіць і адыходзіць з работы. Яе пост паміж сабой называюць «вяртушкай». Усё падабаецца. Партрэт Веранікі Мядзелец занесены на Дошку гонару аддзялення. Кажа, што здаралася затрымліваць тых, хто імкнуўся вынесці з тэрыторыі прадпрыемства тое, што яму не належыць. Пад забаронай – колючыя і рэжучыя прадметы, спіртное, прадукцыя мясакамбіната.
Калектыў дружны. На прадпрыемстве тры пасты, і кожная з жанчын можа падмяніць адна адну. Заступіўшы, вартаўніку неабходна запоўніць журнал і атрымаць інструктаж ад калегі, што адбылося ў папярэднюю змену.
– Раніцай, калі ўсе праходзяць праз пост, пажадаеш ім добрага дня, усміхнешся. Ад мяне ў тым ліку залежыць пазітыўны настрой работнікаў, – кажа суразмоўніца.
Самы галоўны плюс работы, па словах шматдзетнай мамы, – зручны графік. Працуе з паловы восьмай да 17.30 з панядзелка па пятніцу, зрэдку бывае выхадны сярод тыдня. Якраз паспявае забраць з групы падоўжанага дня малодшую дачушку Дамініку, якая вучыцца ў першым класе. Васьмікласнік Мікіта і чацвёртакласніца Віталіна дабіраюцца дадому самастойна. Раніцай усе разам едуць у школу на аўтобусе. Вечарам трэба ва ўсіх праверыць урокі, пацікавіцца, як прайшоў дзень. Ды ды і бытавыя клопаты ніхто не адмяняў.
Раней гэтыя абавязкі дзялілі з мужам Сяргеем, з лета ён працуе вадзіцелем-міжнароднікам. Дома бывае рэдка, штовечар звязваюцца па відэасувязі. Гэта вымушаная мера, бо трэба забяспечваць сямейны дабрабыт. І сын, і дочкі просяцца пакатацца з татам на фуры.
У Дзень маці Сяргей таксама знаходзіўся ў рэйсе.
– Па відэасувязі павіншаваў. Раніцай дзеці паштоўкі намалявалі, – з усмешкай заўважае шматдзетная маці.
Сапраўднае свята, калі ўся сям’я збіраецца разам. Жывуць у новай двухпакаёвай кватэры па вуліцы Лермантава. На адпачынак скіроўваюцца ў Полацк у «Манеж», дзе кожны знаходзіць сабе забаву па душы.
Ці ёсць у шматдзетнай маці час для сябе? Не заўсёды. Часам бярэ на сябе клопаты пра дзяцей бабуля, якая таксама працуе на мясакамбінаце. Прыязджаючы з рэйсу, дае жонцы адпачыць Сяргей. Клапоціцца пра работнікаў і кіраўніцтва. Штоквартальна шматдзетныя атрымліваюць фінансавую дапамогу.
Пра што марыць Вераніка Мядзелец?
– Нават не ведаю. Адпачыць. Наступнай зімой хачу паляцець у цёплую краіну. Муж сказаў – паляцім, – дзеліцца планамі.
Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.