Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Сямігадовая Віка спяшаецца да паштовай скрыні дастаць чарговы нумар «Міёрскіх навін». Ёй падабаецца несці дадому свежую перыёдыку. Маленькая Каця з цікавасцю пазірае на газету. З якой асалодай яна памяла б у руках старонкі! Вось толькі тата Саша і мама Іна не даюць пагуляць з гэтай цацкай. Самі гартаюць, чытаюць, штосьці абмяркоўваюць.
Выпісваць раённую газету для міярчанкі Іны КРЭМІС – традыцыя, якую пераняла ад сваіх бацькоў.
– Мужа перш-наперш цікавяць матэрыялы пра рыбалку і рэклама. Дарэчы, праз аб’яву ў раённай газеце мы знайшлі майстроў па нацяжной столі, – расказвае падпісчыца. – Я люблю чытаць пра падзеі ў раёне, пра дзіцячыя конкурсы. Падабаюцца публікацыі пра людзей. Часта бачу на старонках газеты сваіх знаёмых. Звяртаю ўвагу на рэцэпты, па некаторых выпечку гатавала. Хочацца, каб іх было больш і часцей. Увогуле «Міёрскія навіны» – цікавае і змястоўнае выданне. Радуе, што цяпер газета каляровая. Такой яна падабаецца яшчэ больш.
У падпісным квітку Іны Крэміс раёнка з’явілася ў 2003 годзе. Маладая дзяўчына ўладкавалася аператам у вузел паштовай сувязі. Газеты для паштавіка як падручнікі для настаўніка – неад’емны складнік прафесіі. Да таго ж бацькі Іны былі пастаяннымі падпісчыкамі раённага выдання. Традыцыю з бацькоўскага дома яна ўзяла ў сваё самастойнае жыццё.
Праз сем гадоў Іна змяніла месца працы: перайшла аператарам ЭВМ на мясакамбінат. Цяпер на гэтым прадпрыемстве займае пасаду намесніка галоўнага бухгалтара. Па-ранейшаму штомесяц падаўжае падпіску на «Міёрскія навіны». Падпісана на нашу суполку «УКантакце».
– Спачатку ў інтэрнэце чытаю, затым газету гартаю, – гаворыць субяседніца. – У групе ў сацсетцы можна ставіць лайкі, пісаць каментарыі. Аднак інтэрнэт-версіі не могуць цалкам замяніць друкаванае выданне, як фота на камп’ютары не заменіць здымкі ў альбоме. Стужка «УКантакце» рухаецца, навіны «хаваюцца». Газета ж пастаянна пад рукой. Збіраю ў сямейны архіў матэрыялы, звязаныя з маёй сям’ёй.
У альбомах дачушак Вікі і Каці захоўваюцца выразкі публікацый пад рубрыкай «Шчасце ў дом», дзе сярод нованароджаных дзетак ёсць іх імёны. Зберагла Іна газетны здымак, што дасылалі на навагодні фотаконкурс «Наряд с иголочки» выхаванцы дзіцячага садка, куды хадзіла старэйшая дачка. Яшчэ адно фота ў архіве – суботнік, што па вясне ладзяць жыхары дома № 5 па вуліцы Я. Томкі, у якім пражывае маладая сям’я.
Часу для сябе ў Іны Крэміс, як і ў кожнай гаспадыні і маці, няшмат. Хочацца больш увагі ўдзяляць мужу і дачушкам. У выхадныя дні практыкуюць сямейны адпачынак на рыбалцы, едуць пагуляць у «Лясную казку» ў Верхнядзвінск ці ў Браслаў. Момант для інтарэсаў у Іны наступае, калі дзеці заснулі. Тады заходзіць у сацсеткі, чытае свежыя «Міёрскія навіны» і часопіс «Кудесница», на які таксама падпісваецца пастаянна. Гэта два «любімчыкі» сярод перыядычных выданняў.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фотаматэрыял аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.