01 Июня 2020

Онлайн-концерт "Почувствуйте нашу любовь на расстоянии" прошел в Миорах

gazeta
  • 654

 «Адчуйце нашу любоў на адлегласці». Так называецца канцэртная праграма з 18 нумароў. Відэа размешчана ў групе «Раённы Дом культуры. г. Міёры» у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Таксама яго можна знайсці на YouTube па назве канцэрта.

У анлайн-канцэрце прынялі ўдзел Святлана і Сяргей Ішчук, Ірына Гаўрыльчык, Яўгенія Шук, Юрый Казлоў, гурт «Дзісенчукі» і іншыя вядомыя міёрскай публіцы артысты. Вядучы праграмы – Аляксей Рачыцкі.


– Анлайн-канцэрт рыхтавалі ўпершыню. Гэта не даніна сучасным павевам інтэрнэт-моды. Цяперашнія рэаліі аднялі ў нас магчымасць зносін з гледачамі ў рэальнасці, – гаворыць рэжысёр Вольга Борская. – Канцэрт не прымеркаваны да пэўнай даты календара. Гэта напамін пра тое, што мы любім сваіх гледачоў і спадзяёмся ў хуткім часе ўбачыць іх у глядзельнай зале. Гэта наша жаданне падбадзёрыць, падарыць эстэтычнае задавальненне і добры настрой. Такая форма кантакту з гледачом, хоць і не замяняе рэальнае дзейства, мае права на існаванне.
Відэа канцэрта даступна да прагляду пастаянна. Замест апладысментаў падзякуйце артыстам лайкамі і каментарыямі.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Вирус на обуви не занесешь. Ответы на вопросы о коронавирусе подготовила газета из Миор

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]