Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Працаваць сацыяльным работнікам — асаблівае прызванне. Чалавек павінен мець цярпенне, умець выслухаць і спачуваць, з увагай адносіцца да тых, з кім судакранаецца кожны тыдзень, а часам і штодзень. Часта дасылаюць нам пісьмы са словамі падзякі тыя, за кім даглядаюць жанчыны ці іх сваякі. Не выключэнне і чарговыя партрэты дзвюх сацыяльных работніц Аксаны Іванаўны Ліманоўскай і Іны Аляксандраўны Юшкевіч.
Пра Аксану Іванаўну расказвае пенсіянерка Зоя Ізаітка з в. Іст. Піша, што заўсёды з нецярпеннем чакае прыходу гэтай чулай жанчыны. Наведваецца яна да пенсіянеркі два разы на тыдзень, а калі патрэбна — часцей: прыносіць прадукты з магазіна, наводзіць парадак у хаце, даставіць лекі з ФАПа і шмат іншага. Руплівая і працавітая жанчына заўсёды падтрымлівае пенсіянерку добрым словам, спагадлівасцю і душэўнасцю.
Аксана Іванаўна выхоўвае дваіх дзяцей. Дзень плануе так, што на ўсё хапае часу: сабраць і выправіць у школу дзяцей, справіцца з хатняй гаспадаркай, і за 10-15 кіламетраў спяшаецца да сваіх падапечных.
Іна Аляксандраўна Юшкевіч жыве ў Язне. Абслугоўвае людзей сталага ўзросту. У прыватнасці, шчырую падзяку выказваюць ёй сем'і Трыфанавых і Шчарбіцкіх за догляд бацькоў — Н. В. Шчарбіцкага, які жыве ў Канцэраве, і М. М. Марозавай, якой нядаўна не стала. Сацыяльны работнік дабіраецца ў суседнюю вёску да падапечнага на веласіпедзе, калі дазваляе надвор'е, часам пешшу ці на рэйсавым аўтобусе.
Жанчынам, у сувязі з надыходзячым святам, жадаюць падапечныя і іх сваякі сямейнага дабрабыту, моцнага здароўя, аптымізму, упэўненага погляду ў будучыню, вялікага душэўнага шчасця, каб заўсёды ім у вокны свяціла яркае вясенняе сонейка!
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.