Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Беларусь готова принимать гостей из разных государств. Ежедневно к нам прибывает большое количество иностранных граждан с целью туризма, а некоторые рассматривают нашу страну как место для дальнейшего проживания. Какие для них правила?
Беларусь гатова прымаць гасцей з розных дзяржаў. Штодня да нас прыбывае вялікая колькасць замежных грамадзян з мэтай турызму, а некаторыя разглядаюць нашу краіну як месца для далейшага пражывання. Якія для іх правілы?
Згодна з артыкулам 22 Закона № 105-З ад 2 студзеня 2010 года «Аб прававым палажэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства», іншаземцы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, абавязаны выконваць Канстытуцыю і іншыя акты заканадаўства, паважаць яе нацыянальныя традыцыі.
Прыцягненне іх да адміністрацыйнай адказнасці застаецца актуальнай праблемай. Згодна з артыкулам 26, іншаземцы, якія ўчынілі ў Беларусі злачынствы, адміністрацыйныя і іншыя правапарушэнні, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Калі ўстаноўлены факты парушэння замежнымі грамадзянамі адміністрацыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, то ў адносінах да кожнага тэрытарыяльны орган унутраных спраў разглядае пытанне аб мэтазгоднасці далейшага знаходжання ў нашай краіне. Пры гэтым улічваецца асоба, ступень цяжкасці ўчыненага злачынства і іх учыненне ў мінулым, законнасць ці незаконнасць і наяўнасць дазволу на знаходжанне на тэрыторыі Беларусі.
Дарэчы, іншаземец, які мае часовае знаходжанне, дазвол на часовае ці пастаяннае пражыванне ў нашай краіне, можа пазбавіцца свайго прававога статуса пры ўстанаўленні наступных дзеянняў, згодна з артыкулам 30, калі:
v асуджаны ў Рэспубліцы Беларусь ці іншай дзяржаве за ўчыненне наўмыснага злачынства, якое прызнаецца такім згодна з Крымінальным кодэксам, і судзімасць не знятая ці не пагашаная;
v падчас знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь пяць і больш разоў падвяргаўся адміністрацыйным спагнанням і не скончыўся тэрмін, па заканчэнні якога ён лічыцца не маючым такога спагнання.
Пры ўстанаўленні ўказаных абставін у адносінах да замежнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства можа быць прынята адно з наступных рашэнняў:
v аб адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь;
v аб скарачэнні тэрміну часовага знаходжання;
v аб высылцы з Рэспублікі Беларусь;
v аб ануляванні дазволу на часовае пражыванне;
v аб дэпартацыі ў выпадку ўстанаўлення факта парушэння міграцыйнага заканадаўства.
Таццяна ЛЫСЁНАК, старшы інспектар ГГіМ РАУС.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.