12 Марта 2020

Смотр художественного творчества среди ветеранов пройдет на Миорщине

gazeta
  • 640

 Раённы агляд аматарскай мастацкай творчасці пад дэвізам «Таленты ветэранаў – юбілею Перамогі» праводзіць раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў пры падтрымцы раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы і раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Ён складаецца з двух напрамкаў: выставы работ народных майстроў і ўмельцаў і мастацкай самадзейнасці.

Намечана 24 красавіка ў фае РДК арганізаваць выставу вырабаў і творчых работ, а сцэну прадаставіць аматарам народных і эстрадных спеваў (салісты, дуэты, вакальныя гурты і хоры выканаюць па адным творы), чытальнікам (таксама рыхтуюць па адным творы любога жанру на беларускай ці рускай мове, затое аўтарскія творы могуць быць тры працягласцю да 10 хвілін) і музыкам (вакалісты, дуэты, ансамблі з адным творам да 5 хвілін).


Да ўдзелу запрашаюць як прадстаўнікоў пярвічных ветэранскіх арганізацый, так і асобныя калектывы ці выканаўцаў пенсіённага ўзросту. Заяўкі прымаюцца да 4 красавіка. Мясцовыя ўстановы культуры дапамогуць творцам падрыхтавацца да выступленняў на сцэне і ўдзелу ў выставе.

Фота для ілюстрацыі.
Часлаў КАШКУР, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі.

← Предыдущая

Историческое прошлое как визитная карточка Дисны

Назад к списку
Следующая →

Темные оттенки реальных картин. Акция "Семья без насилия" идет на Миорщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]